Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава запрашае на этнавечарыну «Жаніцьба коміна»

2694 0 17:29 / 22.09.2021
Этнавечарына адбудзецца 26 верасня.

6-SnEfdTswc.jpg

«Жаніцьба коміна» – архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату – там і цяплей, і комін свеціць. 

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы гомельскай «Школкі бытавога танца» і «Школкі традыцыйных спеваў» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый.
Фото из открытых интернет-источников
Культура

0 Обсуждение Комментировать