Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Ад Вялікай да 17 Верасня. Як вуліца ў Леніне змяніла назву

3334 0 19:11 / 01.12.2021
Нават не верылася, што гэтую зусім непрыкметную цяпер вуліцу ў аграгарадку Ленін Жыткавіцкага раёна не абмінала ні адна гістарычная падзея. Нездарма ж яе ў свой час называлі Вялікай або Шырокай. І было ад чаго.

церковь
На вуліцы 17 Верасня захаваўся даваенны будынак – царква. Фота аўтара

Як расказваюць старажылы, у асноўным яе насялялі яўрэі. Людзі, якія займаліся пераважна рамёствамі і гандлем, жылі ў добраўпарадкаваных дамах. На вуліцы, якая зараз носіць назву 17 Верасня, размяшчалася аж 52 лаўкі. Пасляваеннае пакаленне ленінцаў такі расклад не здзіўляў. Вёска была шматлюднай, і каля кожнага дома стаяла такая канструкцыя для вячорак. Але, калі даведваліся, што лаўка – гэта гандлёвая кропка, зусім па-іншаму прадстаўлялі сваё паселішча.

Сярод знакавых падзей, якія адбываліся на вуліцы, будаўніцтва ў 1788 годзе царквы на сродкі прыхаджан. Капітальна яе рамантавалі ў 1928 годзе. Але падчас Вялікай Айчыннай вайны храм знішчылі. Цяпер на яго месцы ўстаноўлены памятны знак. Даглядаюць людзі і магілу святара, якая знаходзіцца побач.

Па Вялікай у 1939 годзе ўступалі ў Ленін часці Чырвонай арміі, якія ўдзельнічалі ў гэтым вызваленчым паходзе. Насельніцтва з радасцю сустракала сваіх збавіцеляў ад улады белага арла.

На жаль, мала гістарычных пабудоў засталося ў мястэчку. Дамы тут пасляваенныя. Акупацыя наклала адбітак на архітэктуру вуліцы, дзе гітлераўцы і паліцаі ўчынялі расправы над жыхарамі. Тут і на суседніх завулках размяшчалася яўрэйскае гета, штодня некага забівалі. Але самае страшнае адбылося ў жніўні 1942 года, калі фашысцкія вылюдкі знішчылі звыш двух тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці.

Важнай падзеяй на тэрыторыі мястэчка з’яўляецца вызваленне яго ад гітлераўцаў у ноч з 11 на 12 верас­ня 1942 года партызанамі злучэння Васіля Каржа. Вуліца Вялікая была ў эпіцэнтры падзей, бо на ёй размя­шчаліся казармы ворагаў, на якія і напалі народныя мсціўцы. Адно цаг­лянае памяшканне стаіць тут і дагэтуль. У свой час у ім былі школа, інтэрнат, адноўленая царква, пакуль у Леніне не ўзвялі новы храм. Дарэчы, ад польскага часу ў аграгарадку засталося тры мураваныя будынкі, якія належалі пану. У адным з іх нават спраўлялі балы. Цяпер яны выкарыстоўваюцца для гаспадарчых патрэб лясніцтвам і сельгаспрадпрыемствам.

У савецкі час вуліца Вялікая была перайменавана ў Набярэжную, а прыкладна ў пачатку 80-х гадоў па ініцыятыве гісторыка мясцовай школы, краязнаўцы Уладзіміра Баярына яна стала насіць назву «17 Верасня». Цяпер на ёй размяшчаецца тры дзясяткі дамоў. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца пад дачы, будуецца і новае лецішча. Жыхары ў асноўным пажылога ўзросту, але не перастаюць займацца агародніцтвам, стараюцца падтрымліваць парадак ля сядзіб.

Канечне, людзі не памятаюць да драбніц тое, што адбывалася на іх вуліцы, але для кожнага жыхара Леніна найбольш знакавыя падзеі – як гераічныя, так і трагічныя – з’яўляюцца сімвалам яднання, духоўнай повязі пакаленняў і часу. І гэта свята захоўваецца ў душах і сэрцах, што і з’яўляецца вызначальнай рысай беларускага народа.
Общество

0 Обсуждение Комментировать