Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Бабічы. Чачэрскі раён. Вандроўка сямідзясятая

6930 0 20:22 / 22.11.2020 Обновлено 11:49 / 23.11.2020
Калі вам не даводзілася бываць у гэтым баку Гомельшчыны, абавязкова праедзьце. Хаця б дзеля таго, каб палюбавацца маляўнічымі пейзажамі, узгоркамі і пералескамі, што нагадаюць вам: паблізу сястра-Расія. Тут вы яшчэ здолееце ўбачыць першародную бярозавую палісаду, што сваёй залатою лістотай абрамляе не толькі дарогу, але і шырокія прасторы зялёнай азіміны. А асвечаны сонцам лапік лесу, у якім строга па радах чаргуюцца елкі і бярозы, нібы спаборнічаючы: хто з іх прыгажэйшы? Словам, толькі бяры пэндзаль і малюй!

4E6A5319.JPG

Знаёмячыся з жыхарамі гэтай вёскі, разумееш: нездарма спрадвеку славілася яна сваімі мастакамі, ткачыхамі, вышывальшчыцамі, спевакамі. Не магу не пагадзіцца з калегам, які параўнаў яе па духоўнай атмасферы з унікальнай Веткай.

Найперш мы пабывалі ў цэнтры ткацтва, які адкрыты ў 2014 годзе па праграме ПРААН. Гутарылі з сапраўднай яго гаспадыняй – дэпутатам Нісімкавіцкага сельсавета Людмілай Міхалкоўскай. Людміла Мікалаеўна ў свой час завочна скончыла Магілёўскі каледж мастацтваў і ўжо 15 гадоў працуе тут загадчыцай клуба. 


Яна прадставіла нам сапраўдныя скарбы вёскі – узоры тканых дываноў, посцілак, накідак, якія здавён і ў бытнасць філіяла Чачэрскай фабрыкі мастацкіх вырабаў ткалі бабіцкія жанчыны. А яшчэ ўнікальныя ручнікі, што засталіся дочкам, унучкам ад бабуль, матуль, як узор: сваё шануйце, роднае, услаўляйце сваёй працай! Ці не таму ў цэнтры ткацтва такая прыцягальная для наведвальнікаў аўра? На станках тут праводзяць майстар-класы. Працуе і аматарскае аб’яднанне «Бабуліны пачастункі», дзе дзятва і дарослыя могуць паспытаць сябе ў прыгатаванні нашай нацыянальнай стравы – дранікаў. Пакой, дзе кухараць госці і гаспадыня, радуе і сваім ганчарным посудам: міскамі, гаршкамі, глечыкамі, што суседнічаюць з сучаснай бытавой тэхнікай. Ёсць і арыгінальна аформленая стылізаванай старадаўняй мэбляй гасцёўня, дзе ладзяць святы, юбілеі і нават вяселлі.

– Каб жа не гэта пандэмія, не было б бязлюдна і цяпер! – па­дзялілася кіраўнік. – Прыязджаюць да нас школьнікі і настаўнікі з Гомеля, з раёнаў вобласці, ра­сіян багата і нават прадстаўнікі замежжа: італьянцы, швейцарцы, аўстрыякі. 

А вось у пакоі «Беларуская хата» на куце, дзе вісяць абразы, мы пабачылі старадаўнюю ікону святога Міколы. «Мабыць, гэта і ёсць узор творчасці нашых слынных братоў Гераковых, бабіцкі стыль напісання. Іконы гэтых вясковых мастакоў шырока прадстаўлены ў ратушы ў Чачэрску. У студзені 2014 года выстаўляліся ў Мінску, у Дзяржаўным мастацкім музеі».

З гісторыі вёскі

Вядома яна з пачатку XVI стагоддзя як паселішча на памежжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. У 1704 годзе ўжо ў інвентары Чачэрскага стараства, а ў 1772-м – у складзе Расійскай імперыі. 112 двароў было тут у 1848 годзе. Два ветракі, хлебазапасны магазін – у 1886-м. Вёска славілася майстрамі жывапісу Гераковымі. Яшчэ займаліся рознымі промысламі і рыбалоўствам. 232 двары, 1528 жыхароў у 1897 годзе. Працавалі царкоўнапрыходская школа, 5 ветракоў, дзве кузні, крупадзёрка, дзве маслабойні, карчма, крама. У 1907 годзе Бабічы ўжо ў Пакоцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерніі. Працяглы час сваёй гісторыі вёска была цэнтрам аднайменнага сельсавета Свяцілавіцкага раёна, уваходзіла то ў Чачэрскую, то ў Гомельскую акругу. У 1930-м тут стварылі калгас «Ленінскі шлях». Быў вадзяны млын, ваўначоска, вятрак, крупарушка, кузня. З 20 лютага 1938 года – у складзе Гомельскай вобласці.

У перадваенным 1940 годзе ў Бабічах пражывалі 917 чалавек. 121 вясковец загінуў на франтах Вялікай Айчыннай. У 1959-м тут 892 жыхары. Землі былі ў складзе саўгаса «Нісімкавічы». У 2004 годзе ў вёсцы 499 чалавек. Зараз – 300. Гэта тэрыторыя ў складзе сельгаспрадпрыемства «Звезда». Займаюцца жывёлагадоўляй.

Традыцыйна ў вёсцы бытаваў перанос свячы. І зараз дзве – калядная і велікодная свечкі – захоўваюцца ў хатах вяскоўцаў. 19 жніўня тут здавён право­дзяць свята «Плыні Чачэршчыны».
Калядная свяча ў Валянціны Радзькоўскай, ураджэнкі з Усош­нага. 30 гадоў ужо!

– Я замуж сюды прыйшла. Аляксандр мой трактарыстам працаваў. Захварэў. Плашэй і плашэй яму... Цяпер вось адна, як гарошына, засталася. Нядаўна памёр у 64-гадовым узросце! – скрушна паведаміла нам ветэран працы. – А я даяркай 33 гады на ферме дзень у дзень! Нядаўна ўпала з вышак дома, моцна ўдарылася, твар пашкодзіла. Сын адвядае, заязджае, але ж у яго гаспадарка свая вялікая: каровы, куры, свінні.

Маналог Аляксандры Міхалкоўскай, 1925 года нараджэння, старэйшай жыхаркі вёскі:
 
– Нас шасцёра ў бацькоў было на тутэйшым глухаўскім пасёлку Малінаўка. Да вайны я на нарыхтоўцы торфу працавала ў Касцюкоўцы, 20-кілаграмовыя пліткі ўскідвала на машыну.
Бацьку на вайну забралі. А мяне – у Германію з моладдзю вывезлі. Не вярнуўся бацька з вайны, як бы пад Рэчкамі загінуў, казалі. Мяне ж ой як далёка ў Нямеччыну завезлі. Трапіла я, брахаць не буду, не ў гора. Жыла ў старых у дзеравеньцы. Тэй гаспадар быў там старастам. Жонка яго – нямая. Дзве дачкі ў іх. Рабіла я з рання да цямна. Усё: мыла, садзіла, палола грады, абеды дапамагала рыхтаваць. Брахаць не буду: елі за адным сталом. Чатыры гады там пражыла. У канцы мяне абмянялі на другую дзяўчыну ў другую вёску, аднак прыйшоў ранейшы гаспадар і забраў назад, бо цаніў як работніцу.

4E6A5204.JPG
Аляксандра Міхалкоўская ў Вялікую Айчынную 4 гады пражыла ў Германіі

У той мясцовасці нас шасцёра было такіх. Дазвалялі вольна ха­дзіць, дзе хочаш. Нават гаварыць па-іхняму крыху навучыліся. На вечарынах бывалі. А як амерыканцы вызвалілі, гаспадар казаў: «Не спяшайся дадому, яшчэ будзеш у лагеры ся­дзець». Так і аказалася. Дапросы здымалі: «Як ты сюды папала, ці ўвесь час тут была?» А я ў адказ: «Мяне сілай узялі. Не было каму заступіцца. Што мне, вешацца было, ці што?»

Помніцца, як плакала бабуля Марфа, бацькава маці, калі я вярнулася: «Маладзец, унучач­ка, што ты выжыла». Землякі дзвіліся, што здолела дабрацца з чужбіны, ды і добра выглядала. Потым я пайшла замуж за ўдаўца ў Бабічы, на шасцёра дзяцей ад першага шлюбу. Характар няпросты, усё каб па яго было. Двойчы сыходзіла, прыязджаў і забіраў назад. Меншаму хлопчыку, Іваньку, як я сюды прыйшла, было ўсяго паўтара годзікі, яшчэ не хадзіў... Учора ён прыязджаў да мяне з Гомеля, начаваў. Робіць на кірмашы. Выгадавала ўсіх. Два пажары хаты перажылі, два разы будаваліся. Цяпер гэты дом вялікі для мяне адной...

На вуліцы імя Філіпенкі не маглі абмінуць сядзібу Веры і Васіля Цепляковых. Гаспадыня – майстра вышыўкі, а яшчэ вельмі хораша спявае, з’яўляецца салісткай вядомага далёка ад Бабічаў народнага ансамбля «Лёс». Жанчына шчодра сыпанула нам прыпеўкамі:

Я забіла кабана,
Дзеці ўсё грузіліся...
Слава Богу, пад сталом
Вуха й хвост забыліся!

Актуальная замалёўка з жыцця маці сённяшняй вёскі, што і казаць! Пэўна і назва Бабічаў пайшла ад бабуль, ад (хоць і грубавата гучыць) баб! Як жа без нас?

4E6A5375.JPG
Вера Цеплякова, даярка з 33-гадовым стажам, прадэманстравала свае вышываныя падушкі 

4E6A5548.JPG
Людміла Мудракова 20 год ткала дываны, зараз вучыць моладзь


Валянціна Радзькоўская: «Свяча застанецца ў мяне»








































Фото Олега Белоусова
Актуально


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать