Вверх


Уладзімір Караткевіч плённа рэалізаваў свае творчыя задумы ў хаце дзеда, Васіля Грынкевіча

1146 0 12:59 / 29.11.2020
На Рагачоўшчыне святкуюць юбілей славутага пісьменніка.

дом дедушки Короткевича.JPG
Тут, у дзедавай хаце ў Рагачове, Уладзімір Караткевіч напісаў свае лепшыя радкі

І зноў іду па вуліцы, якая носіць яго імя. І зноў да дрыжыкаў у каленях хвалююся, набліжаючыся да гэтага будынку. Чаму – не ведаю. Сотні разоў праходзіў тут, неаднойчы быў у самім доме, размаўляў з яго жыхарамі, а ўсё роўна…

Нейкая магія, не падуладная чалавечаму розуму, зыходзіць з гэтага месца. Здаецца, што выйдуць зараз са старажытнай брамы Янка Брыль і Рыгор Барадулін (а яны тут у свой час гасцявалі насамрэч), ці сам Уладзімір Сямёнавіч з дзедам Васілём, ці Гервасій Выліваха, ці нават магутны Даніла Загорскі-Вежа…

«Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», «Чазенія», «Каласы пад сярпом тваім» і шмат яшчэ якія свае выдатныя творы Караткевіч пісаў менавіта тут, у дзедавай хаце, у любым сэрцы Рагачове і навакольных вёсках. Каля Дняпра, каля знакамітай грушы, каля тых месцаў і людзей, што любіў і шанаваў.

Ён быў. Ён ёсць. Ён будзе заўсёды. 
Актуально
Фото автора
водители.jpg
Untitled-1.jpg
0 Обсуждение Комментировать