Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


У Гомелі прэзентуюць бібліятэчны анлайн-праект “Іван Шамякін – чалавек-эпоха”

1899 0 13:15 / 21.01.2021
Дзяржаўная ўстанова «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прапануе ўспомніць або пазнаёміцца з творамі Івана Шамякіна да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Дапаможа ў гэтым праект «Іван Шамякін – чалавек-эпоха».

Шамякін І..jpg

У анлайн-фармаце на сайце ўстановы можна:
- прыняць удзел у віктарыне «Іван Шамякін: сцяжынкамі маленства і сталення» і галасаванні «Мая любімая кніга Івана Шамякіна»
- прачытаць пра экранізацыі кніг пісьменніка
-  пазнаёміцца з анлайн-выставай «Чалавек – пісьменнік – сусвет»
- паглядзець відэамарафон чытання твораў пісьменніка «Промні маленства»
- пазнаёміцца з аўтографамі Івана Шамякіна ў праекце Музея аўтографа «Вобласць у асобах. Юбіляры года».

Таксама ў гарадскіх бібліятэках да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна праходзіць цыкл выстаў і мерапрыемстваў «Мудрасць шчодрага таленту». Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў анонсе мерапрыемстваў на сайце ўстановы.
Актуально
водители.jpgнефтебурсервис1.jpg
речицанефть.jpg
0 Обсуждение Комментировать