Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


У гомельскай школе № 66 адбылося свята «Размаўляй са мной па-беларуску»

2263 0 12:46 / 22.02.2021
Мова – гэта светапогяд народа, плён працы многiх пакаленняў. Жыве мова – жыве народ. Мерапрыемства паспрыяла таму, кааб дзеці i дарослыя акунулiся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалi, як гучыць яна не толькi на ўроках. Хлопчыкi i дзяўчынкі «пабывалi» у лiнгва-экспедыцыi «Фальклорная мазаiка» па гiсторыi беларускага мовазнаўства, адказалi на пытаннi вiктарын «Перакладчыкi» i «Стравы беларускай кухнi».

ря10.jpg

На свяце прысутнiчаў кандыдат фiлалагiчных навук, выкладчык філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Леанід Кузьмiч Ён адзначыў, што ў беларускай мове захавалася вялiкая колькасць слоў з старажытнаславянскiмi каранямi, а яшчэ, што адначасова з гэтым, у нашай мове шмат запазычанняў з польскай i рускай моў, а таксама з нямецкай i ўсюдаiснай латынi.

ря121.jpg

Асаблiвая атмасфера мерапрыемства была створана музычнымi нумарамi. «Маёвая песня» на словы Максіма Багдановiча прыгучала ў выкананні настаўнiка рускай мовы i лiтаратуры Аляксея Марусава. Музычную кампазiцыю «Зорачкi» праспявалi дзецi з гуртка «Дабрадзеi», фальклорны калектыў «Валошкi» выступiў з этнаграфiчнай кампазiцыяй «Калядкi».

Да свята была падрыхтавана кнiжна-iлюстрацыйная выстава «Родная мова, матчына мова». Хлопчыкi i дзяўчынкi з аб’яднання «Юны бiблёграф» чыталi на памяць вершы на роднай мове.
Падчас мерапрыемства вучнi даведалiся, як важна беражлiва адносiцца да роднай мовы, захоўваць усё лепшае, што ў ёй ёсць, як культура i гiсторыя роднага краю цесна звязаны з роднай мовай. Пазнаёмiлiся з лепшымi ўзорамi мовы i цiкавымi фактамi. 
Актуально
водители.jpgнефтебурсервис1.jpg
речицанефть.jpg
0 Обсуждение Комментировать