Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У лоеўскім музеі Бітвы за Днепр сёння адкрываецца выстава ветэрана культуры краю, мастака Уладзіміра Бабраўнічага з аграгарадка Уборак

2880 0 12:50 / 07.04.2021
Самадзейны паэт, натхнёны мастак, улюбёны ў свой родны куток Лоеўскага краю… Вёскі Ваўкашанка, Уборак, палеткі дый узгоркі, пералескі ды раўнінныя палі з дзяцінства натхняюць лоеўскага творцу…
бараўнічы_афішка.png

Тут, у невялічкай — цяпер бадай ужо хутары, — старадаўняй вёсцы Ваўкашанка на Брагінцы 69 гадоў таму ў сям’і Бабраўнічых нарадзіўся хлопчык… 

Тут — у лоеўскай Ваўкашанцы, — і пачаўся ягоны жыццёвы шлях. Тут жа пачаўся і ягоны шлях творчы, калі ва ўзросце 15 гадоў малады хлапчук з уборкаўскай школкі, які за часы навучання так палюбіў заняткі жывапісам, стаў дыпламантам Рэспубліканскай выставы выяўленчага мастацтва “Беларусь, мая песня!”. І гэта быў толькі пачатак творчай “кар’еры” — кар’еры доўгай, няпростай, месцамі складанай, але заўжды шчырай. 

А ягоная кар’ера — гэта так і няскончаны Маскоўскі абласны педагагічны інстытут імя Н. Крупскай, дзе да арміі на завочным аддзяленні жывапісу навучаўся студэнт Уладзімір. І працяг навучання — ужо ў паармейскім жыцці,— у вячэрняй школе жывапісу пры літоўскім Дзяржаўным мастацкім інстытуце ў Вільні, куды лёс закінуў нашага героя ў маладыя гады. 

Дарэчы, там жа ў Вільні, у мурах мастацкай школы і была першая персанальная выстава маладога мастака. Цяпер гэтыя муры — Віленская акадэмія мастацтваў. 

У другой палове 1970-х гадоў малады мастак Уладзімір Бабраўнічы вярнуўся на радзіму. Стаў працаваць ва Ўборкаўскім сельскім клубе. Тут у 1978 годзе ён арганізаваў і ўзначаліў першы самадзейны гурт, у які прыйшлі вяскоўцы. З імі фальклорны калектыў не проста выступаў на сцэнах роднага клуба, а з 1984 года — ужо новаадбудаванага дома культуры, — і клубных сцэнах раёна ды вобласці. Яны збіралі самабытныя скарбы народнай традыцыі Лоеўшчыны ды паказалі яе ўсяму свету. 

Тады ж, у 1980 годзе, была праведзена і першая персанальная выстава на роднай Лоеўшчыне…

Таму і не дзіва, што ў 1988 годзе Уборкаўскі дом культуры пад кіраўніцтвам Бабраўнічага перамог ва ўсесаюзным конкурсе — звычайны ДК, яшчэ не так даўна вясковы клуб у цеснай хаціне, — заняў першае месца. 

“Новы будынак — новыя перспектывы і новыя магчымасці!” — напэўна, так меркаваў Уладзімір, калі ствараў пры сваім ДК і першы на Лоеўшчыне цэнтр народных рамёстваў. Утвараліся і новыя гурткі, студыі… Шмат чаго паспеў стварыць Бабраўнічы на пасадзе кіраўніка дома культуры за 38 гадоў, што ён яго ўзначальваў.

Але за “адміністрацыйнымі” клопатамі ды турботамі не забываўся ён і пра ўласную творчасць, якая не абмяжоваўлася мастацкай самадзейнасцю “клубніка”. Хаця ён ужо і даўно на пенсіі — “адпачывае” з 2006 года, — але як ніколі не адпачываў, так і цяпер працягвае плённа тварыць і творча працаваць. Дагэтуль Уладзімір піша карціны, шчыра аддаючыся творчасці ўсёй душой і думкамі.

Піша ён і вершы, паэмы, часта выступае на творчых сустрэчах, паэтычных вечарынах, сходах аматарскіх аб'яднанняў. Вельмі яскрава атрымліваецца, калі свае вершы Уладзімір Бабраўнічы чытае на фоне жывапісных выстаў, аўтарам якіх ён сам і з’яўляецца.

І наша цяперашняя мастацкая выстава “Па наказе сэрца” шмат у чым таксама натхнёная вершамі Улідзіміра Бабраўнічага — рыфмы любові да Лоеўшчыны, гісторыі роднага краю дый гісторыі Беларусі тонка пераплеценыя з сюжэтамі на палотнах майстра. Кожны сам можа гэта пабачыць, калі завітае ў любую з трох секцый выставы-трылогіі. 

Тут — краявіды родных ваўкашанскіх ды ўборкаўскіх куточкаў, мілыя свойскія хаткі і палеткі (серыя “Змярканне…”). 

Тут — відарысы Лоева і выявы людзей, ды аўтапартрэт самога мастака, зусім маладога (серыя “Аўтапартрэт. Палессе, вечар…”).

Тут — боль і роспач роднай вёскі, спаленай падчас астатняй вайны і адбудаванай руплівымі вяскоўцамі-суседзямі… (серыя “Тут грымелі…”). 

Тут — цэлы космас… Космас, створаны па наказе сэрца аднаго мастака… 

IMG_5868.JPG
Актуально
водители.jpg
Газ.jpg
0 Обсуждение Комментировать