Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Беларускі строй з бухарскім каларытам. У калекцыі Марыны Хікматавай 27 нацыянальных касцюмаў

2276 0 01:20 / 27.09.2021
У Брагінскім раёне жывуць людзі розных нацыянальнасцей. Што прывяло іх на Палескую зямлю, як адчуваюць сябе сярод беларусаў? 

Марына Хікматава ва ўзбекскім касцюме і з традыцыйнымі прадметамі посуду сваёй радзімы

Ураджэнка Узбекістана Марына Хікматава – жанчына-сонца. У яе прыгожых вялікіх вачах столькі цеплыні, радасці, што адразу трапляеш у іх палон. Шчырая ўсмешка, якая ідзе ад сэрца, выклікае прыхільнасць. Ёй давяраеш, з ёю пагаджаешся, бо разважае яна па-філасофску мудра і пазітыўна. Кожны яе расказ пра свой лёс, выпрабаванні, якія давялося перажыць, пранізаны пачуццём любові не толькі да бліжніх, але і да роду чалавечага ўвогуле. «Не нашкодзь, не пакрыўдзі, не адказвай злом на зло», – гэта па-хрысціянску. Менавіта такімі запаведзямі кіруецца Марына Эргашаўна ў зносінах з людзьмі.

Да Бога прыйшла праз пакуты. Цяжка захварэла. У свае 50 пера­адолела страх і паехала ў Чарнігаў, каб у манастыры спытаць у святара, ці можна ў такім узросце прыняць таінства хрышчэння. Атрымаўшы станоўчы адказ, прыняла праваслаўную веру.

Нарадзілася Марына ў Бухарскай вобласці ў пасёлку Газлі. Скончыла гандлёвы тэхнікум на Украіне і па размеркаванні трапіла на Сахалін. Працавала кокам на судне. Там і сустрэла свайго будучага мужа-беларуса, з якім прыехала на яго малую радзіму, у вёску Кірава Брагінскага раёна. З таго дня прайшло трыццаць гадоў. За ўвесь гэты час ні разу не пашкадавала, што звязала свой лёс з Беларуссю.

Вельмі палюбіла Марына Эргашаўна адкрытых і працавітых лю­дзей, нашу культуру, абрады, традыцыі. Больш за тое, нямала зрабіла для захавання нашай спадчыны. За 27 гадоў працы загадчыцай Кіраўскага клуба сабрала ўнікальную калекцыю жаночага адзення, якая зацікавіла работнікаў сталічных музеяў, этнографаў. Строі, якія адшукала ў пакінутых і паўразбураных хатах, можна ўбачыць хіба што ў спецыяльных даведніках.

У калекцыі Марыны Эргашаўны 27 нацыянальных беларускіх касцюмаў. Пачала збіраць іх больш чым дваццаць гадоў назад. Бабулькі, якіх яна ведала, пакідалі зямное жыццё. Іх спадніцы, вышытыя кофты і фартухі нашчадкі пакідалі ў дамах як непатрэбныя рэчы. Адзін з такіх фартушкоў ляжаў прысыпаны зямлёй (падлогі ў хаце не было), тырчэў толькі адзін канец пояса. Пацягнуўшы за яго, дастала рэдкі экзэмпляр. Пазней аналаг фартуха знайшла ў кнізе «Народнае адзенне Беларусі» і была вельмі ўзрушана. Аказваецца, па гэтых строях можна вывучаць гісторыю і культуру Брагіншчыны.


Марыне Эргашаўне прапаноўвалі пісаць праекты, запрашалі да ўдзелу ў розных конкурсах, абяцалі падтрымку. Яна згаджалася, нават распрацавала мясцовую ініцыятыву і абараніла яе, толькі планы перакрэсліла хвароба. Пасля таго, як пайшла на папраўку, работу ў гэтым напрамку прадоўжыла. Пачала шыць касцюмы па ўзорах, якія бачыла ў кнігах. Адзін з іх, ільняны, змайстравала з сарочкі мужавай бабулі.

Ёсць у яе і чапец – галаўны ўбор, які надзявалі жанчыны перад сном. Ён выклікае асаблівую зайздрасць у калекцыянераў. А я падумала: дзякуй Богу, што ў нас ёсць такія аматары, сапраўдныя захавальніцы нематэрыяльных каштоўнасцей.

Не забывае Марына Хікматава і пра свае нацыянальныя традыцыі, беражліва захоўвае ўзбекскі касцюм і посуд.





Фото Галіны Шаўчэнка
Актуально


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать