Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Да 140-годдзя беларускай зоркі: дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Гомелі

3375 0 10:43 / 07.07.2022 Обновлено 15:22 / 07.07.2022

Творы класіка беларускай літаратуры гучалі з вуснаў дзяцей і дарослых у скверы імя Янкі Купалы абласнога цэнтра.

Творчасць вялікага песняра прадставіў моладзі і гомельскі пісьменік Міхаіл Болсун:

– Спадзяюся, што сёння сабраліся сапраўдныя прыхільнікі творчасці класіка беларускай літаратуры. Гэта невычэрпная крыніца духоўнай сілы нашага народа. Са школьнай парты мы ведаем яго вершы, яны натхнялі многіх пісьменнікаў. А спектаклі па яго творах ідуць у тэатрах і сёння. Упэўнены, што пройдуць стагоддзі, а імя Янкі Купалы будзе жыць у сэрцах і ў памяці пакаленняў беларусаў. Любіце роднае слова, любіце родную зямлю і свой край, які даў вам жыцце.

У сваю чаргу моладыя людзі таксама падзяліліся творамі пісьменніка, якія ім падабаюцца: чыталі вершы, спявалі песні на словы з вершаў, прэзентавалі малюнкі па п’есах і паэмах аўтара. Для самых маленькіх правялі віктарыну. Свята атрымалася сапраўды ўтульным і цёплым, як творчасць Купалы.

Янка Купала сапраўдны класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні. Сярод яго герояў шмат людзей надзвычайнага лёсу, а тэму сялянскага жыцця беларускі пясняр узняў да філасофскага абагульнення. Творы Янкі Купалы перакладзены на англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую, хіндзі, японскую і іншыя мовы.

















Фото Ивана Кузменкова
Актуально


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать