Вверх
Дзеля міра на зямлі
У суботу 21 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 5 імя С. Маршака пройдзе міратворчая акцыя-заклік «Няхай у міры жывуць нашы дзеці!» Мерапрыемства будзе прысвечана Міжнароднаму дню міра, а таксама 70-годдзю з дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Абласное аддзяленне Беларускага фонду міра выступіць арганізатарам збору подпісаў «Я — за мір!» У мэтах азнаямлення з задачамі акцыі калектыў работнікаў дзіцячай бібліятэкі загадзя падрыхтаваў інфармацыю, якая размяшчаецца ў аконных праёмах будынка. Па словах загадчыцы ўстановы Ніны Літвінавай, непасрэдна ў дзень правядзення мерапрыемства чытачы атрымаюць падпісныя лісты і закладкі, якія будуць утрымліваць заклік у абарону і захаванне міра на зямлі. Основные события