Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЦЗ_Гомельская правда_816х197рх.jpg

Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет

2754 1 22:36 / 06.10.2011

Кожнаму жыхару Светлагоршчыны

З гэтай нагоды ў Гомельскай спецыялізаванай славянскай бібліятэцы (а раней у Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі) адбылася сустрэча з аўтарам. Віктар Раманцоў — журналіст, літаратар, краязнаўца — шмат год даследаваў культуру і гісторыю роднай зямлі. Апошні час грунтоўна працаваў над сваёй першай кнігай, якую прысвяціў 450-годдзю Светлагорска (да 1961 года — Шацілкі) і 50-годдзю атрымання статусу горада. «Я спазнаў свой кавалак зямлі, а колькі яшчэ нязведанага засталося?» — гаворыць аўтар ва ўступе. Ён плануе зрабіць «Зведаную зямлю» трылогіяй. У першай кнізе ёсць адказы на пытанні, колькі гадоў Светлагорску, дзе ў раёне знайшлі першую нафту, адкуль на Светлагоршчыне старажытныя каменныя крыжы, змешчаны нарысы пра славутых людзей, што нарадзіліся на светлагорскай зямлі. Асвятляюцца і пытанні сучаснасці: чаму жыхарам раёна блізкая трагедыя на Нямізе, ці ўстанаўлівалі светлагорцы сусветныя спартыўныя рэкорды і ці ўдзельнічалі ў «Еўрабачанні»? Краязнаўца здолеў сканцэнтраваць у сваёй кнізе працы шматлікіх даследчыкаў і гісторыкаў, што пісалі пра Светлагоршчыну, паразважаць, якое месца адведзена гэтаму рэгіёну ў свеце. Большасць артыкулаў ілюстравана фотаздымкамі. На сустрэчы аўтар падзяліўся планамі на другую кнігу «Зведанай зямлі»: расказаць, як чарнобыльская катастрофа закранула Светлагоршчыну, пра воінаў-афганцаў — ураджэнцаў раёна, пра трагедыю ўсёй Беларусі і асабліва гэтага краю — СНІД. «Той, хто ведае мінулае і сучаснае свайго краю — ведае яго будучыню», — сцвярджае Віктар Раманцоў сваёй кнігай, і з гэтым цяжка не пагадзіцца.
Культура
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Т. Маслюкоў 01/01/1970 03:00
Добры артыкул!
Цитировать
Горин_сайт2 — копия.jpg