Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У музеі гісторыі горада Гомеля праходзіць выстава постэраў і рэпрадукцый члена секцыі іканапісу саюза мастакоў Расіі Алены Чаркасавай

2236 1 03:39 / 22.10.2011
Як заўважае сама мастачка, яна піша карціны, «такім чынам прыбліжаючы да сябе любімае. Напрыклад, з царом Давідам я пазнаёмілася падчас чытання Псалтыра, пасля, пазней, прачытала Кнігі Царстваў, пасля напісала карціны „Юнацтва Давіда“, „50-ы псалом“... Гэтыя карціны зрабілі мяне мастаком, і менавіта імі я змагла сказаць цару аб сваёй любові. Гэтак і іншыя карціны пішуцца». У 1998 годзе адбылася першая персанальная выстава Алены Чаркасавай у галерэі «Манеж», пасля чаго выстаўлялася ў Саратаве. Два гады таму адбыўся творчы вечар мастачкі ў Інжынерным корпусе Трэцьякоўскай галерэі. Яе графікай аформлены шэраг кніг, работы знаходзяцца ў Духоўнай акадэміі Троіца-Сергіевай лаўры, прыватных калекцыях Расіі, Германіі, ЗША, Карэі, Польшчы, Казахстана, Францыі і Чэхіі. — У работах Алены Чаркасавай столькі наіўнасці і шчырасці! Яна пражывае (нават — «пражоўвае») Свяшчэннае Пісанне падобна таму, як чытач «перамолвае» тэкст, — гаворыць навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці Андрэй Скідан. Іконы, па словах А. Скідана, пішуцца свое­асаблівай універсальнай мовай, паколькі кожны, хто сузірае ікону, «прачытвае», разумее яе па-свойму. Творчасць Алены Чаркасавай пульсуе недзе паміж: паміж жывапісам і іканапісам. Праз «Нацюрморт з голубам» Алена Чаркасава пытае у нас: што ёсць вера? Як глыбока мы самі дазваляем сабе ўкараніцца веры ў сабе? Карціна «Бура на возеры» адлюстроўвае той момант, калі людзі ў адчаі і роспачы прыпадаюць да Бога, просячы дапамогі і падтрымкі. А ці часта людзі — мы з вамі — задаём сабе пытанне, хто мы ёсць? Ці варты мы дапамогі? Што мы самі зрабілі, каб гэту дапамогу атрымаць? Як бачым, безліч пытанняў. І кожны з нас адказы будзе шукаць самастойна. Выстава працягнецца да 30 кастрычніка.
Культура


гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
dim 01/01/1970 03:00
вы конечно извините, но кто там ругал новобелицкое ЖЭУ за рисунки мишек на стенах?..:))
Цитировать