Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


У Светлагорску адкрылася выстава драўляных скульптур

2016 0 03:26 / 01.12.2011
У Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава адкрылася выстава драўляных скульптур Героі Барысенкі жывуць, спрачаюцца, знаходзяць узаемаразуменне, засяроджваюцца на саміх сабе. Аказваецца, дрэва можа мець пачуцці, памяць, той ці іншы характар. У яго ёсць свая філасофія. Але такое здараецца толькі тады, калі сустракаецца з талентам, з творчай апантанасцю. А яна заўжды была ў Яўгена Аркадзьевіча. Філосаф па жыццеадчуванні, ён мае вялікую бібліятэку. І такая далучанасць да сусветнай скарбніцы здабыткаў мастацтва не дазволіла яму знізіць патрабаванні, адрасаваныя самому сабе. Нават назвы яго твораў сцвярджаюць іх філасофскую і гістарычную заглыбленасць, натуральнасць асацыяцый: «Дыёніс. Прадчуванне асалоды», «Мроі аб каханні», «Пераадоленне хаосу». Яўген Аркадзьевіч шукае прастаты, але не спрошчанасці. І знаходзіць яе ў пачуццёвых праяўленнях. Эмацыянальная напружанасць адчуваецца і ў «Апошнім коласе», і ў «Прароку», але асабліва ярка — у «Самасузіранні». Па-рознаму можна ўспрымаць твар героя гэтага псіхалагічна асэнсаванага твора. Але яго пакутлівая засяроджанасць на самім сабе відавочная. Ён нібыта пазірае ў таямнічую сутнасць сваёй душы. Нервова напружана рука, якая падпірае шчаку... Вось яна, уразлівая загадкавасць самасузірання. Перадаць псіхалагічны стан герояў скульптурных выяў, іх пачуццёвасць, зрабіць носьбітамі сваёй філасофскай думкі — мэты надзвычай складаныя і для прафесійных скульптараў. Тым не менш, Яўген Аркадзьевіч ставіць перад сабой менавіта такія творчыя задачы. Таленавіты разьбяр па дрэве спрабуе свае творчыя магчымасці не толькі ў скульптурных выявах, але і ў больш маштабных — пано. Увогуле выстава стала прыемным адкрыццём нават для тых, хто, здавалася б, добра ведаў творцу. Нагадаем, што пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ён, як будаўнік, пабываў на Кольскім паўвостраве, у Манголіі, Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе. А з 1998 года жыве і працуе ў Светлагорску. Быў галоўным інжынерам будтрэста № 20. І вось ужо больш за 30 гадоў увесь свой вольны час аддае любімаму занятку — разьбе па дрэве. Назва выставы — «Філасофія дрэва» — цалкам адпавядае творчай сутнасці майстра. І ў час урачыстага адкрыцця вернісажа Яўген Аркадзьевіч пачуў шмат шчырых слоў захаплення ад сяброў і былых калег па працы.
Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg