Вверх
У Гомелі прайшоў конкурс «Калядная зорка»
На Каляды Больш трох гадзін журы выбірала лепшыя работы на выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Гомельскай вобласці. Конкурс «Калядная зорка» арганізаваны пры ўдзеле ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Зіма, Нараджэнне Хрыстова, Новы год, Каляды адлюстраваны ў вышыўцы, ткацтве, керамічных і драўляных вырабах, выцінанцы... Лялькі з саломкі, лёну, тэкстылю, зробленыя рукамі 8 — 12-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак, выглядаюць зусім «дарослымі» работамі. Старэйшыя творцы прадставілі на суд журы цэлыя кампазіцыі ў рознай тэхніцы выканання. Каля 30 лепшых работ увайшлі ў экспазіцыю, якая прадставіць наш рэгіён на рэспубліканскім конкурсе «Калядная зорка» ў Мінску. Арыгінальныя і цікавыя экспанаты будуць выстаўлены на навагоднім дабрачынным свяце «Нашы дзеці», што адбудзецца ў снежні ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта нашай краіны. Фото аўтара
Культура