Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Іван Кірчук: Палессе — энергетычна моцнае

2083 0 04:21 / 03.05.2012
Мінулы год стаў сапраўды трыумфальным для «Троiцы». За свой альбом «Зiмачка» гурт атрымаў усе галоўныя беларускія музычныя ўзнагароды. А зусім нядаўна трыа выступіла ў Гомелі. Лідар гурта — Іван Кірчук — без ваганняў пагадзіўся адказаць на мае пытанні. — У вашай калекцыі больш за трыста музычных інструментаў. Колькі з іх прывезлі ў Гомель? — Справа ж не ў колькасці. Мы ўзялі з сабой тыя, што неабходны для канцэртнай праграмы. У дадзеным выпадку: домбру, гітару, шмат духавых інструментаў, рускія гуслі, акарыны, выкананыя беларускімі народнымі майстрамі, падвойныя акарыны, якiя нам даслалі прыхільнікі з Навасібірска. — Чаму апошні альбом называецца менавіта «Зiмачка»? — Гэта палеская песня, а палескі матэрыял заўсёды цікавы. Яна кароценькая па зместу, усяго два радкі тэксту, а мы ўклалі ў яе і пачатак зімы, і завіруху, і кропель. Палессе наогул вельмі энергетычна моцны рэгіён Беларусі. Я ведаю шмат лекараў з Расіі, якія возяць сюды людзей лячыцца — менавіта за кошт песень, нашай кухні, прыроды. Самі ж мы пакуль гэта не цэнім альбо цэнім недастаткова. — А ці ёсць у вас настальгія па СССР? — Няма. Але як выкладчык універсітэта я бачу, што зараз, у параўнанні з тымі часамі, становіцца горш з музыкай, культурай наогул. У нас скарачаецца колькасць гадзін на вывучэнне адпаведных дысцыплін. Хіба яны нікому не патрэбны? — Вы сентыментальны чалавек? — Я быў у адной экспедыцыі, дзе зусім выпадкова ў лесе ўбачыў калодзеж. Пайшоў папіць вады. Бачу, побач дом амаль развалены, а з яго выходзіць бабуля. Такая старажытная, з доўгімі пазногцямі. Зайшлі ў хату, і яна расказала, што ў яе ёсць дзеці, унукі, якія жывуць у вёсцы. А яна чакае смерці тут. Такія рэчы вельмі чапляюць. Таму і сляза была, ды не адна. Шкада, калі чалавек дажывае без дагляду. — Акрамя этнаграфічных экспедыцый па Беларусі, вы часта ездзіце на гастролі. Лічылі, колькі краін ужо наведалі? — Дакладна не ведаю, але шмат. Адных толькi фестываляў з нашым удзелам было больш за 80 — ад Малайзіі да Партугаліі. Па чатыры моры бачылі за адну паездку. — Засталіся краіны, якія да гэтага часу марыце наведаць? — Вядома! Усходнія — Кітай, Індыю, Японію. Яны прыцягваюць мяне сваёй культурай. Хацелася б не толькі на іх паглядзець, але і сваё мастацтва там паказаць.
Фото Олега Белоусова
Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg