Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Экспазіцыя “Калі хочацца сонца…” адкрыецца 28 снежня ў Гомелі (фота)

2095 1 02:56 / 28.12.2012
Гэта сумесны выставачны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім Фёдара Шклярава і гомельскага мастака Івана Саладоўніка. Выставка Солодовникова Што агульнага ў сучаснага мастака, які працуе ў стылістыцы “сімвалічнага пуантылізму” (альбо “пуантыкалору”) ды народнага ткацтва і вышыўкі? Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, веткаўскі музей, які вядомы як цэнтр па вывучэнні якраз народнай культуры, не абмяжоўваецца рэтраспектыўным прадстаўленнем традыцыйных відаў мастацтва, але актыўна шукае агульнае менавіта з мастацтвам сучасным. Тут не цураюцца спалучэння рознажанравых рэчаў, болей таго – феноменаў, якія знаходзяцца ў розных культурных кантэкстах. І гэтая розніца толькі на першы погляд істотная. Нашмат болей агульнага. Узяць хоць бы тэхніку. У канцы ХІХ ст. рэвалюцыйны “пуантылізм”, альбо “дывізіянізм”, як найменавалі яго сучаснікі, за аснову свайго выяўленчага метаду ўзяў каляровую кропку – “пуант”. Карціны мастакоў гэтага напрамку ўяўлялі сабой мазаічнае палатно, створанае з тысячаў асобных каляровых мазкоў. Падобна таму ігла вышывальшчыцы з асобных “крыжыкаў” стварае свой выяўленчы вобраз, і ў ткацкім “кроку” ніці мы назіраем, як з каляровых “цаглінак” нараджаюцца карункі посцілак і дываноў. Са шматлікіх работ аўтара, аб’яднаных у тэматычна-каларыстычныя цыклы, выбраныя тыя, што найбольш адпавядаюць летняму настрою: сонечнасці, цеплыні, бесклапотнасці, бо ў гэтыя марозныя зімовыя дні сапраўды хочацца сонца. І заўважце: народная культура таксама падтрымлівае сімвалічную скіраванасць да жыцця ў такім выразным яго праяўленні – буянні квецені, яркасці фарбаў. На выставе прадстаўлена 17 работ Івана Саладоўніка, які вызнае сваю непаўторную выяўленчую манеру і спрабуе праз жывапіс данесці да нас уласныя пачуцці і перажыванні. Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова Выставка Солодовникова
Фото Алега Белавусава
Культура
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Стан 01/01/1970 03:00
Да у них весьма уютно, в отличие от дворцового музея
Цитировать
Афиша боковая 06.12.jpg