Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Акцыю “Падары музею экспанат” праводзіць Гомельская абласная бібліятэка. Прысвячаецца яна 100-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Шамякіна і Івана Мележа

3166 0 01:20 / 16.01.2021
2021 год з’яўляецца знакавым для нашай Гомельшчыны і наогул для ўсёй Беларусі – спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна (30 студзеня) і ўсяго праз тыдзень (8 лютага) 100-гадовы юбілей Івана Мележа. 

pexels-photo-4273468.jpeg

У 2016 годзе ў Гомельскай абласной бібліятэцы былі створаны музейныя экспазіцыі, прысвечаныя нашым слынным землякам. 

Шаноўныя гамяльчане і жыхары рэгіёна! Зараз Гомельская абласная бібліятэка аб’яўляе акцыю “Падары музею экспанат”. Магчыма у вас захаваліся рэдкія фотаздымкі нашых народных пісьменнікаў, кнігі з іх аўтографамі, сувеніры, календары з выявай класікаў, або іх асабістыя рэчы – аддзел краязнаўства абласной бібліятэкі з задавальненнем прыме іх у дар. Для нас мае значэнне любая рэч, якая мае адносіны да гэтых пісьменнікаў. Усе прадметы-дарункі зоймуць дастойнае месца ў нашых экспазіцыях. Будзем вам вельмі ўдзячны, а ваша імя назаўжды застанецца ў гісторыі не толькі бібліятэкі, але і горада.

Звяртайцеся ў аддзел краязнаўства ленінкі (2-і паверх) альбо па тэл: 33-90-63.
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать