Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


100-гадоваму юбілею Івана Шамякіна абласная бібліятэка прысвячае шэраг мерапрыемстваў і акцый

3390 0 21:44 / 28.01.2021
Як мы ўжо паведамлялі, ленінка аб’явіла акцыю “Падары музею экспанат”: папаўняе экспазіцыі створанага яшчэ ў 2016 годзе музея чатырох народных пісьменнікаў Беларусі, ураджэнцаў Гомельшчыны. Рэдкія фотаздымкі, кнігі з аўтографамі, сувеніры, календары з выявай класікаў, цяперашніх юбіляраў Шамякіна і Мележа, іх асабістыя рэчы прымуць у дарунак для экспазіцый. 

Аддзел краязнаўства ленінкі распрацаваў праект “Сустрэчы, падараваныя лёсам”. Дачка пісьменніка Таццяна Шамякіна, пляменнік класіка Аляксандр Смірноў ужо прынялі ўдзел у праекце. Многія нашы землякі, якім пашчасціла мець сустрэчы з Іванам Шамякіным, таксама падзяліліся сваімі згадкамі. Пісьменнікі Уладзімір Гаўрыловіч, Ніна Шклярава, Васіль Ткачоў і многія іншыя ўзгадалі ў відэазапісах пра Івана Пятровіча. Так што і вы, калі выпала ў жыцці мець такія непаўторныя стрэчы, можаце прыйсці і падзяліцца для відэазапісу.

Відэамарафон “Чытаем Шамякіна разам” — таксама даніна памяці класіку беларускай літаратуры. Творы Івана Пятровіча — рамантычныя, патрыятычныя, з гуманістычным гучаннем агучваюць як супрацоўнікі нашай абласной бібліятэкі, так і прадстаўнікі галіны культуры Жлобінскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага, Ельскага і іншых раёнаў Гомельшчыны. 

TikTok-марафон #ИдеальноеЧтивоВернулосьнаЭкран стартаваў у аддзеле краязнаўства. Безумоўна, нішто не параўнаецца з чытаннем кнігі. Але спектаклі і фільмы больш цікавыя па сваёй прыродзе. Яны дапамагаюць гледачу сваімі вачыма ўбачыць ажыўшых герояў класічных твораў, ужыцца ў іх ролю, перажыць эмоцыі, якія цяжка перадаць на паперы. Усё гэта набліжае літаратурную творчасць да сэрцаў людзей і ўзбагачае іх духоўна. Як наконт падарожжа ў часе? Запрашаем!
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать