Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Сеткі публічных бібліятэк Гомеля запрашаюць на штогадовую акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!»

4728 0 22:56 / 17.02.2021
Штогадовая акцыя сеткі публічных бібліятэк Гомеля «Размаўляй са мной па-беларуску!» да Міжнароднага дня роднай мовы пачынае зімовы цыкл праекта да Года народнага адзінства «#МыБеларусьВместе».

1613462080_nkteoiakyzu.jpg



Праект «#МыБеларусьВместе», прысвечаны Году народнага адзінства, будзе складацца з сезонаў: зімовы цыкл «Мова, якая нас аб'ядноўвае», вясновы цыкл «Мы памятаем! Мы ганарымся!», летні цыкл «Радзіма мая Беларусь!», асенні цыкл «Славутыя імёны Беларусі». Таксама на працягу года будзе дзейнічаць анлайн-версія #МыБеларусьПознаем, #МыБеларусьЧитаем, #МыБеларусьЧтимТрадиции.

У рамках праекта «# МыБеларусьВместе» прадугледжана правядзенне акцый і мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, захаванне і папулярызацыю традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 

Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымерка-вала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая праходзіць у гарадскіх бібліятэках ужо ў адзінаццаты раз.
Традыцыйна 21 лютага ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі бібліятэк будуць размаўляць з наведвальнікамі пераважна на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове. 

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень пройдзе шэраг цікавых мерапрыемстваў для наведвальнікаў.

На сектары ўліку ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у гульні па перакладу слоў з рускай мовы на беларускую «Мае любімыя беларускія словы» і пазнаёміцца з кніжна-ілюстацыйнай выставай «Родная мова – крыніца празрыстая».

У аддзеле мастацкай літаратуры пройдзе гульня на веданне беларускіх прыказак і прымавак «Беларускія прыказкі».

Для маленькіх чытачоў супрацоўнікі дзіцячай залы падрыхтавалі крыжаванку «Вывучаем родную мову» і інтэрактыўную гульню «Загадка – розуму зарадка».

У бібліятэках-філіялах у гэтыя дні пройдуць:
  • 21 лютага ў філіяле №1 адбудзецца дзень моўнай прагажосці «Каларытнае і трапнае беларускае слова». У праграме: «Слова роднае – вечнасці след» – выстава-прагляд, «Як сказаць па-беларуску?» – інтэрактыўная гульня, «Маё любімае слова на беларускай мове» – моўны квілт.
  • 20 і 21 лютага ў філіале №2 пройдзе акцыя-філворд па прапагандзе беларускай мовы «Першыя родныя словы».
  • 21 лютага ў філіале №4 адбудзецца гульня-віктарына «Знаёмая мова, чароўны радок».
  • 21 лютага ў філіяле №8 пройдзе акцыя «Няхай жыве родная мова!».
Супрацоўнікі філіяла №14 у гэты дзень запрашаюць на дзень роднай мовы ў бібліятэцы «Прымі ўдзел ў гульні – стань перакладчыкам!».

Выставы:
  • «Беларуская мова – мелодыя сэрца» – выстава-крыжаванка (09-31.02; ф. №5)
  • «Чытаем па-беларуску. Прыгоды, фантастыка, дэтэктыў» – кніжная выстава (15-25.02; ф. №12)
  • «Роднага слова напевы ўзнёслыя» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (16-22.02; ф. №7)
  • «З любоўю да роднага слова» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (17-24.02; ф. №6)
  • «Сцяжынкамi роднага слова» – інтэрактыўная кніжная выстава (17-21.02; ф. №17)
  • «Жыве ў вяках беларускае слова» – кніжная выстава (18-26.02; ф. №10)
  • «Далучыся да роднага слова!» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (18-24.02; ф. №16)
  • «Далучыся да роднага слова» – выстава-рэкамендацыя сучаснай беларускай літаратуры (20-28.02; ф. №2)
  • «Родная мова – крыніца празрыстая» – выстава-сюрпрыз (20-28.02; ф. №4
Запрашаем!
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать