Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Свята жывога агню. Грамнічны абрад увабраў у сябе шмат народных прыкмет

3708 0 11:58 / 27.02.2021
Супрацоўнікі абласнога цэнтра народнай творчасці і Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна правялі маніторынг старажытнага абраду «Стрэчанне», у народнай традыцыі – «Грамніцы». 

Видео Ирины Глушец

Мельнікава_20210215_115032-.jpg
Удзельнікі старажытнага абраду «Стрэчанне»

Перанялі яго ад сваіх продкаў жыхары вёскі Новае Палессе. Яго носьбіты – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Палескія напевы» Новапалескага сельскага клуба. Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў народным фальклорным калектывам у 2009 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адзначаюць заўсёды свята 15 лютага. У хрысціянскай традыцыі Стрэчанне – гэта сустрэча апошніх праведнікаў Ветхага Запавету і Ганны з носьбітамі Новага Запавету, калі сустрэлася Боскае і чалавечае.

У народнай традыцыі лічыцца, што ў гэты дзень «зіма з вяс­ной сустракаюцца». Грамнічны абрад увабраў у сябе шмат народных прыкмет: «Калі снег капае са страхі, да певень нап’ецца той вадзіцы, то шчэй зіма воп’ецца», «Калі на Стрэчанне певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца і травіцы».

Па народных уяўленнях жыхароў вёскі Новае Палессе Стрэчанне – гэта свята жывога агню і свечкі, бо пра стрэчанскую свечку палешукі гавораць: «агонь жа еты абараняе нас ад нячыстай сілы». 

Адным з галоўных атрыбутаў, які ў гэты дзень суправа­джае абыход вёскі, з’яўляецца ёлка. У Новым Палессі на свята Стрэчання старэйшыя жанчыны, удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Палескія напевы» – хормайстар Ніна Палын, загадчыца Новапалескага сельскага клуба Марыя Светава, Валянціна Баравая, Любоў Бялоцкая, Ева Грыцкевіч, Марыя Бух разам з вучнямі Ударненскай сярэдняй школы ўпрыгожваюць ёлку самаробнымі кветкамі. Потым каля сельскага клуба ўдзельнікі абраду з іконай, грамнічнымі свечкамі і маленькай мясцовай дзяўчынкай у «вазку»-санках накіроўваюцца па вёсцы да крыжа, спыняюцца на перакрыжаваннях, з мясцовымі спевамі водзяць карагоды. Ёлку замацоўваюць саматканым ручніком на аброчным крыжы. Пасля чаго вяртаюцца да клуба, дзе ўсе разам, і дарослыя, і дзеці, гуляюць у гульні, а потым далучаюцца да агульнай трапезы.

У кожнай хаце ў гэты дзень у вёсцы Новае Палессе запальваецца грамнічная свечка. Менавіта з ёй сяляне абыходзяць усе куты не толькі свайго жылля, але і сялянскага двара і асвячаюць іх жывым агнём, полымем гэтай свечкі, каб на цэлы год у хаце, на падвор’і, у хляве быў лад. 
Культура
Фото Ірыны ГЛУШЭЦ
водители.jpg

0 Обсуждение Комментировать