Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У аграгарадку Стаўбун Веткаўскага раёна, як заўжды на Ушэсце, “хавалі стралу”

3993 0 01:30 / 11.06.2021
На гэтай прыгожай зямлі бытуе свята, якое ўнесена ў спіс нематэрыяльнай духоўнай культуры Рэспублікі Беларусь.


Цэнтральная вуліца Стаўбуна яшчэ больш расквітнела ад яркіх народных убораў жанчынак розных узростаў. Кінуліся ў вочы і прыгожыя хусткі ўсіх бабуль, што рушылі сюды, да сельскага Дома культуры, асяродка збору ўдзельнікаў. Галоўкі дзетак, як яркія сланечнікі, радавалі цягаценнем да свайго, роднага. Увагу і кабет, і малечы, і дзядуль залатога веку захапілі дроны, што ўзляцелі, як нязвыклыя птушкі над карагодам у цэнтры паселішча, святкаваць з вяскоўцамі. Шырока, велічна загучала песня ў выкананні калектыва “Стаўбунскія вячоркі” пад кіраўніцтвам загадчыцы СДК Святланы Парашчанка. Як здорава выцягваюць мелодыю тутэйшыя зоркі: ветэраны калектыву 80-гадовая Улляна Аніськова і Ганна Чуяшова, ім добра падцягваюць студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтваў, усё новыя ўдзельнікі і госці з усіх ваколіц аграгарадка.


— Ідзе страла ды ўздоўж сяла…

Адметная манера гэтых спеваў, рэфрэны, нібы галашэнне, з працяглым у-у-у. І бярэ кожная з песень рэпертуару за душу. 

— А дзе маць плача, там раса цячэ…

І так марыцца, каб маланкі і ўсялякія беды-нягоды абыйшлі Стаўбун і ўсю зямлю нашу, каб пасевы набіраліся моцы, наліваўся золатам кожны каласок, каб добра радзіла жыта, быў шчодры каравай увосень, заможным і шчаслівым было жыццё ў кожнай хаце.



























Фото Аляксея Герасіменкі
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать