Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Курсы подготовки к ЦТ в Гомеле (3).png



У выставачнай зале Лельчыцкай раённай бібліятэкі распачала работу фотавыстава «Сэрца Палескага краю»

3706 0 19:25 / 26.10.2021
На ёй прадстаўлены работы фотакарэспандэнта раённай газеты «Светлае жыццё» Канстанціна Кавалёва.

На здымках імгненні, якія аўтар прыкмеціў у паўсядзённым жыцці палешукоў і іх побыце. Шмат увагі ён таксама надае пейзажнай лірыцы. На фотаздымках можна пабачыць маляўнічыя краявіды Палесся, гульню сонейка, у тым ліку велічныя заходы. Не мінае аўтар і абрады Палесся ― «Чырачку» і «Купалле». 

Гэта фотавыстава для Канстанціна Кавалёва дэбютная, а зрабіць яе натхніла прыгожае ў жыцці палешукоў.

Адным з першых наведвальнікаў стаў вучань 11-га класа Лельчыцкай сярэдняй школы № 2 Андрэй Лозка.

– Мне падабаюцца ўсе фотаздымкі. Кожны з іх прыгожы. Маляўнічая прырода нашага Палескага краю. Здаецца, што «Купалле» знята нібы на кінастужцы. Самы ўдалы фотарад – усярэдзіне, на ім усё такое святочнае і прыгожае, – падзяліўся юнак.







Культура
Газ.jpg
водители.jpg
доброном_красный-1.jpg
морозовичи-агро2.jpg
речицанефть 25.11.jpg
0 Обсуждение Комментировать