Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У канцы 1980-х у Навасёлках, што на Петрыкаўшчыне, пачаў працаваць музей народнага героя дзеда Талаша

3519 0 09:15 / 17.11.2021
Апошнія 20 гадоў верным ахоўнікам спадчыны музея з’яўляецца Надзея Муратшына. Тысячы наведвальнікаў з Беларусі і бліжэйшых краін пазнаёміліся з гісторыяй жыцця народнага мсціўцы праз экскурсіі Надзеі Іванаўны.

Не раз даводзілася чуць водгукі захаплення наведвальнікаў ад яе экскурсій, манеры аповеду, умення захапіць фактамі, дасканалым веданнем справы.

Пазнаёміўшыся бліжэй з гэтай сціплай і вельмі абаяльнай жанчынай, адзначыла для сябе два цікавыя факты. Па-першае, здавалася, што так дакладна ведаць гісторыю Петрыкаўшчыны, прысвяціць гады жыцця, увесь свой вольны час захаванню, прымнажэнню культурнай спадчыны рэгіёна можа толькі чалавек, які нарадзіўся на гэтай зямлі. Мая гераіня – ураджэнка Варонежскай вобласці, а Беларусь стала для яе другой Радзімай. Па-другое, адукацыя Надзеі Іванаўны не звязана ні з музейнай, ні з экскурсійнай дзейнасцю (яна аграном). Проста аднойчы, ступіўшы на гэты шлях, не захацела займацца іншай справай.

– Першапачатковай базай для музея сталі дакументы і матэрыялы, якія былі сабраны на грамадскіх пачатках жыхарамі раёна. Некаторыя экспанаты засталіся ў дар ад заснавальніка музея Івана Перарэжкі. Гэта рэчы побыту вясковай хаты, партрэт дзеда Талаша, ручнікі, якія вышывала яго маці, – расказвае суразмоўца.

У 2012 годзе пры рэалізацыі праграмы «Прыпяцкае Палессе» былі выдаткаваны сродкі на набыццё новага абсталявання. У адноўленых залах храналагічна размясціліся вітрыны з экспазіцыямі, прысвечанымі часам Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху Петрыкаўшчыны. І сёння актуальна пошукавая работа па знаходжанні новага матэрыялу.

Наведвальнікі дома – у асноўным дарослыя людзі, якія адчулі запатрабаванасць у інфармацыі пра родны край і яго герояў. Прыязджаюць турысты, якія спыняюцца ў аграсядзібах, часта заказваюць экскурсіі адпачываючыя ДРАЦ «Пціч». Наведваюць музей і дзеці. Асабліва з імі Надзея Іванаўна хоча набыць цесную сувязь.

– Моладзі патрэбны арыенціры. Асабліва гэта адчуваецца ў перыяд сацыяльных змен. Любы пераломны момант суправаджаецца з’яўленнем новых каштоўнасцей. У такі час узнікае жаданне трымацца за штосьці непарушнае. Такой апорай заўсёды будзе памяць, якая дае сілы прыняць новае, не згубіўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана чалавецтвам. А захавальнікамі памяці заўсёды былі і застаюцца музеі, – упэўнена Надзея Муратшына.
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать