Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Выстава «Канцэпт. Выбранае» І Трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрылася ў выставачнай зале Гомельскай карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі

3231 0 13:28 / 15.04.2022
Яна прадстаўляе зрэз работ самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Выяўленчае і прыкладное мастацтва, фатаграфія, арт-дызайн, інсталяцыі, асамбляжы – звыш 40 мастакоў напоўнілі прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом.

Сёння мастацтва, адлюстроўваючы сучасную рэчаіснасць, нясе ў сабе магутны зарад схаваных сэнсаў – філасофскіх, сацыяльных, іранічных, іррацыянальных... Нярэдка ідэя ідзе наперадзе выканання. Але часта і мастакам удаецца знайсці залатую сярэдзіну, каб яскрава адлюстраваць глыбокую і неардынарную задумку. І тады гледачы, якія ўжо прывыклі да «гульняў розуму», маюць магчымасць атрымаць асалоду і ад інтэлектуальных загадак, і задавальненне ад адмысловай рэалізацыі.

Выстава «Канцэпт. Выбранае» разгортвае перад гледачамі панараму творчых пошукаў у сучасным беларускім выяўленчым мастацтве. У экспазіцыі прадстаўлены як асобныя работы, так і цэльныя праекты аўтараў, удалыя прыклады скарыстання тэхнічных і эстэтычных навацый, гарманічнага спалучэння прынцыпова розных творчых накірункаў, канцэптуальнага змянення цэльных мастацкіх структур. Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйнымі класічнымі рамкамі, стварае новыя формы і новыя сэнсы.

Выстава мае рэспубліканскі характар, да ўдзелу запрошаны як прафесійныя мастакі, так і студэнты і ўсе жадаючыя, якія прайшлі папярэдні адбор Беларускага саюза мастакоў. 























Фото Алега Белавусава
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать