Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ГП 816х197.png

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» праводзіць конкурс святочных фотазон «Віншуем Беларусь разам!» сярод працоўных калектываў

1235 0 18:07 / 28.06.2022
Да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці – абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ініцыявала конкурс святочных фотазон «Віншуем Беларусь разам!» сярод працоўных калектываў.

Вытворчы і навукова-тэхнічны патэнцыял краіны, гістарычная памяць і духоўная спадчына, багацце і разнастайнасць прыродных, культурных, гістарычных, турыстычных аб’ектаў Беларусі і Гомельшчыны, як паведаміла старшыня абласной арганізацыі «Белай Русі», старшыня арганізацыйнага камітэта Галіна Цярэшчанка, палёт фантазіі тут неабмежаваны. Удзельнікі ў сваёй арганізацыі афармля­юць тэматычную прастору, якая актыўна выкарыстоўваецца членамі працоўнага калектыву для стварэння і далейшага распаўсюджвання ў інтэрнэце святочных фота і відэа пад хэштэгам #ВІНШУЕМРАЗАМБЕЛАРУСЬ! і назвай арганізацыі. Абавязкова неабходна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку, тэматычную атрыбутыку і аксесуары. Ад аднаго працоўнага калектыву вобласці, незалежна ад колькаснага складу і формы ўласнасці, ў конкурсе можа ўдзельнічаць толькі адна фотазона.

Пераможцаў ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі ў шэрагу намінацый: «Будучыня краіны ў надзейных руках», «Беларусь – бясконцае захапленне», «Спадчына Беларусі – наш гонар», «Самая дружная каманда», «Самая спартыўная каманда», «Самая творчая каманда», «Прыз глядацкіх сімпатый». Падрабязнасці чытайце на https://t.me/roobelaya_rus_gomel. Акцыя працягваецца да 3 ліпеня. 
Культура
434х764.png

нефтебурсервис1.jpg
белоруснефть.jpg
УПК Белоруснефть Обучение А5_pages-to-jpg-0001.jpg
морозовичи-агро2.jpg
0 Обсуждение Комментировать

434х764.png