Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


На родных прасторах. У Добрушы падвялі вынікі рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Іван Шамякін. Сэрца на далоні"

2834 0 13:30 / 09.09.2022
Знакавай падзеяй свята Дня беларускага пісьменства ў Добрушы стала падвядзенне вынікаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Іван Шамякін. «Сэрца на далоні». 

книга

25 мастацкіх кніг паэзіі і прозы 2021–2022 гадоў, а таксама рукапісы кароткіх апавяданняў аўтараў з розных рэгіёнаў Беларусі разгледжаны экспертнай камісіяй і саветам абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уручэнне дыпломаў пісьменнікам і літаратарам прайшло каля помніка Івану Шамякіну, які адкрыты ў гэтыя цудоўныя вераснёўскія дні. Сярод пераможцаў і нашы землякі. 

Другое месца падзялілі гамяльчанка Вольга Раўчанка за кнігу «Счастье. Антипритча» і Раіса Дзейкун з аграгарадка Бабовічы Гомельскага раёна за зборнік прозы «Сплотка». 

У намінацыі «Кароткае апавяданне» першае месца падзялілі Валянціна Кадзетава-Арэстава з аграгарадка Лукскі Жлобінскага раёна за твор «Гараджанка і лясун», а таксама Ніна Рыбік за апавяданне «Макотра кашы» (ураджэнка Хойнікшчыны, зараз жыве і працуе ў Астраўцы на Гродзеншчыне). На другім месцы чатыры аўтары, трое з якіх нашы землякі: Тамара Кручэнка («На родных прасторах»), Ганна Атрошчанка («Юныя абаронцы») і Іван Цітарэнка («Нявеста з парасятамі»). Трэцім месцам уганаравана і наша зямлячка Наталля Царанкова з аграгарадка Камунар Буда-Кашалёўскага раёна за кароткае апавяданне «Сонечныя зайчыкі».

Спадзяемся, што ўзнага­роджанне пераможцаў на радзіме народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна стане цудоўным стымулам ствараць новыя яркія творы пра нашу родную Беларусь і суайчыннікаў.
Фото из интернета, носит иллюстративный характер
Культура


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать