Пра тое, што смех працягвае жыццё, у нашай краіне лепш за ўсіх ведаюць жыхары Калінкавіцкага раёна. Менавіта тут праходзіць рэспубліканскі ўсебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», паведамілі на сайце "Гомельскага абласнога цэнтру народнай творчасці".
Першы фестываль прайшоў у 1995 годзе. 28-29 ліпеня 2023 г. фестываль зноў збірае сяброў. Яго ўдзельнікі – гумарысты з усіх куткоў нашай краіны.
Калінкавіцкая зямля гасцінна прыме дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі. Самыя яскравыя, новыя эксклюзіўныя мерапрыемствы святочнай праграмы – для шматлікіх удзельнікаў фестывалю і яго гасцей.
Як гавораць у Аўцюках: «Каб жыць добра і весела, трэба весела жыць і добра!».