Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Мазырскі драматычны тэатр адсвяткаваў 103-ю гадавіну з дня нараджэння Івана Мележа

892 0 09:00 / 16.02.2024

У тэатральна-музычнай кампазіцыi «Адна тысячная таго, што адчувае маё сэрца» былі паказаны самыя хвалюючыя сцэны са спектакля «Людзі на балоце» ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Рамана Цыркіна.

 bbd71a0fd404eda8fa0079a2ebe3e847.jpg

Варта адзначыць, што ў 2021 годзе гэты спектакль прынёс тэатру адразу дзве ўзнагароды. На VI Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная тэат­ральная прэмія» галоўны рэжысёр атрымаў дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы», а артыст Міхаіл Кліменка – прэмію журы за ролю Халімона.

Іван Мележ – анёл-захавальнік мазырскага тэатра. Больш за паўстагоддзя прайшло, як пiсьменнiк пабываў у нашым калектыве, i 30 гадоў, як тэатр з гонарам носiць яго iмя. Якім запомніўся Іван Паўлавіч, мы даведаліся ад былой артысткі Мазырскага народнага тэатра, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата філалагічных навук, лаўрэата тэат­ральнага майстэрства 1967 года (за спектакль «Раскіданае гняздо», паказаны на крамлёўскай сцэне) Галіны Дашкевіч – нашай мазырскай Паўлінкі, Зоські, Хадоські. Яна прачытала свае вершы пра пісьменніка, успомніла водгук Мележа пра артыстаў народнага тэатра.

Мы маглі толькі марыць, каб на выставе, менавіта ў гэты дзень, у нас былі рэчы Iвана Мележа і архіўныя матэрыялы. Дзякуючы дэлегацыі Хойнiцкага райвыканкама на чале з загадчыкам сектара культуры Людмілай Лобан гэта стала явай. Навуковыя супрацоўнікі Хойнiцкага края­знаўчага музея паказалі мазыранам рарытэтныя экспанаты: друкарскую машынку пісьменніка, партфель, берэт і фотадакументы, а Любоў Рубан, навуковы супрацоўнік Дома-музея Івана Мележа ў вёсцы Глiнiшча, расказала шмат цікавых падрабязнасцей з жыцця славутага палешука, якіх не знойдзеш у навуковай літаратуры, бо нарадзілася, вырасла і жыве яна на той зямлі, па якой хадзіў сам Мележ.

Вечар, прысвечаны Iвану Мележу, – гэта сумесная праца тэатра з аддзелам адукацыi Мазырскага райвыканкама, бiблiятэкай iмя В. Харужай, фаб­рыкай мастацкiх вырабаў, дзiцячай школай мастацтваў № 2, раённай арганiзацыяй «Белай Русі», аддзелам культуры Хойнiцкага райвыканкама, а яшчэ са сваякамі пісьменніка, якія жывуць і працуюць у Мазыры.

Атрымаўся сапраўдны тэатральны праект, i мы, мележаўцы, вельмi ўдзячныя ўсiм за вялiкую дапамогу па ўшанаванні нашага славутага земляка, за прыхільнасць да нацыянальнай культуры i роднага беларускага слова! Давайце чытаць Мележа і перадаваць нашу слаўную літаратурную спадчыну будучым пакаленням!

Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg