Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Народны майстар Рэспублікі Беларусь

6801 0 01:25 / 01.01.2015
Экспертная камісія па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь прыняла рашэнне аб наданні статусу «Народны майстар Рэспублікі Беларусь» майстрам Гомельскай вобласці Валерыю Мінкову і Людміле Кавалёвай.
Кавалёва з унучкайМінкоў з сынамУ выставачнай галерэі мінскай бібліятэкі імя Пушкіна праходзіць ХХI Рэспубліканская выстава сучаснай народнай творчасці «Калядныя ўзоры». Выстава арганізавана Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці пры падтрымцы Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Яна ўяўляе сабой своеасаблівы зрэз сучаснай народнай мастацкай культуры, якая развівае і працягвае мастацкія традыцыі, створаныя за стагоддзі нашымі продкамі.
Валерый Леанідавіч Мінкоў кіруе майстэрняй «Разьба па дрэве» ў раённым цэнтры рамёстваў н.п. Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Займаецца рамяством больш за 30 год. Прафесійна валодае майстэрствам разьбы па дрэве, увесь час удасканальвае яго. Ён — сябар грамадскага аб’яднання «Саюз майстроў народнай творчасці Беларусi». Сваёй дзейнасцю Валерый Леанідавіч спрыяе папулярызацыі старадаўняга народнага мастацтва разьбы па дрэве, яго захаванню і развіццю. Акрамя гэтага засвоіў прафесіі сталяра, цесляра, інкрустатара шпона па дрэве і такарную апрацоўку драўніны. Самастойна адраджае амаль забыты від рамяства — бандарства. В. Мінкоў з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў народнай творчасці.
Людміла Васільеўна Кавалёва з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання «Саюз майстроў народнай творчасці Беларусi», кіраўніком гуртка ткацтва «Ніток» Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва, у якім працуе больш за 20 год. У гуртку займаюцца як дзеці, так і дарослыя. Самаму малодшаму ўдзельніку 6 гадоў, старэйшаму — 75. Удзельнікамі гуртка «Ніток» таксама з’яўляюцца дачка Людмілы Васільеўны і яе ўнукі. Дзякуючы прафесiяналiзму i любовi да працы кiраўнiка гуртка колькасць удзельнiкаў штогод павялiчваецца, і ўвага да мясцовых традыцый ткацтва з боку дзяцей i моладзi ўзрастае. І гэта невыпадкова, бо неглюбскія рушнікі вядомыя ва ўсім свеце.
За ўдзел у шматлікіх выставах і фестывалях, за высокі прафесіяналізм Л. Кавалёва неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

Аліна Казлова, метадыст па народных промыслах установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”

Фото Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці
Культура
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg