Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЗМ_Гомельская-правда_816х197.jpg

Талент і розум продкаў трэба берагчы

5381 0 05:11 / 12.02.2016
Наш знакаміты зямляк Міхаіл Дрынеўскі зрабіў, як сёння прынята казаць, вялікую музычную кар’еру. Галоўнай справай яго жыцця стаў Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча, у якім ён мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор. На днях Міхаіл Паўлавіч адзначыць 75-годдзе. Напярэдадні гэтай даты карэспандэнт “ГП” пагутарыла з ім пра родны край і любімы творчы калектыў.
IMG_8635.JPG
Як Салаўіны бераг
Мама казала, калі мне годзікі тры было, я ўжо любіў спяваць. Не памятаю пра што, але адказваў дарослым: пра што думаю. Асяроддзе — вялікая справа. Наша вёска Тонеж, якая раней адносілася да Тураўскага раёна, самая пявучая на Палессі. Калі Адам Русак у час экспедыцыі пачуў, як тут спяваюць з вечара і да ранку, так і празваў вёску — Салаўіны бераг. Тады тут было пяцьсот двароў, шмат вуліц, і на кожнай па некалькі гуртоў. Мусіць, гэта і стала прычынай таго, што мяне пацягнула да музыкі. У 13 гадоў я ўжо кіраваў калгасным хорам. Не ведаў нотаў, граў на акардэончыку, быў самавучкай. Але і падказкі ад старэйшых атрымліваў: песняй, парадай ехаць вучыцца ў Гомельскае музычнае вучылішча. Пра маіх педагогаў добрая і светлая памяць засталася. Раіса Красніцкая на першым курсе кансерваторыю прарочыла. Бэла Бодніч малявала нотны стан на паперы.
У Тонежы засталася бацькоўская хата, дзе сёння ладзіць быт маладая сям’я. І слава Богу: дом, калі ў ім не жывуць, прыходзіць у заняпад. Калі бываю ў родных мясцінах, прыхо­джу паглядзець на яго з боку. З братамі наведваемся ў вёску на Вялікдзень на могілкі бацькоў. Род наш вялікі ў абедзвюх лініях, і зараз там засталося шмат сваякоў. Апошні раз быў на радзіме ў Лельчыцкім раёне ў маі мінулага года, калі асвячалі царкву Мікалая Цудатворца. Яе ў 1943 го­дзе немцы разам з людзьмі спалілі. Сярод 261 жыхара, у тым ліку 108 дзяцей, была і мая бабуля. Чым мог, памагаў у будаўніцтве царквы.
Прыбраць песню ў вопратку, але далікатна
За 40 гадоў, што разам з хорам, ніколі не ўзнікала жадання змяніць яго на нешта другое. Я, мусіць, адналюб. Калі вучыўся ў кансерваторыі і працаваў амаль адзінаццаць з паловай гадоў з лепшай самадзейнай, без хвальбы, у Саюзе капэлай Палаца культуры трактарнага завода, канешне, не только марыў, але і адчуваў сябе акадэмістам. Аднак у 1968 годзе Генадзь Іванавіч Цітовіч запрасіў мяне да сябе хормайстрам, а з 1975-га я стаў мастацкім кіраўніком. Праз некалькі гадоў запрасілі ў акадэмічную капэлу. Але я не мог здрадзіць людзям, якія ў мяне паверылі. Пакінуць іх не хапіла сумлення. Так застаўся народнікам.
А працягваць традыцыі Цітовіча — гэта значыць, не здраджваць Богу. Народныя песня, музыка, танец для нас першародныя. Мы спяваем зараз і царкоўную музыку, і народныя аўтарскія песні суседзяў, але галоўным застаецца наша спадчына. Гэта як помнікі продкаў, іх талент і розум, якія трэба берагчы. Ведаеце, песню можна ўзбагаціць і не вытравіць душу. Не кажу, што гэта музейны экспанат, да якога нельга дакрануцца. Але ёй можна даць новую афарбоўку, з аднаго голасу зрабіць пяць. Іншымі словамі, прыбраць у другую вопратку, якая заззяе.
Знакаміты харавы дырыжор Рыгор Раманавіч Шырма марыў, каб наша беларуская песня, сяляначка, вырасла ў высокасвецкую даму. А некаторыя так выконваюць, што не пазнаеш, што гэта за песня. Да яе трэба адносіцца далікатна. Для нас гэта святое, і мы ніколі не збочым з гэтай дарогі. Ды і думкі пра гэта не было. У нас шмат цудоўных аматарскіх і самадзейных калектываў і таленавітых людзей, але іх не чуюць. У той жа час, калі моладзь бывае на нашых канцэртах, гэта ўжо нашы людзі.

Не любіць сябе таленавітага, а працаваць

Каб стаць прафесіяналам, па-першае, трэба працаваць, інакш нават здольнасці ад Бога і бацькоў прападуць. Трэба не любіць сябе таленавітага, а працаваць, само нічога не прыходзіць. Толькі праз пот можна нечага дабіцца. Я і жыву так, не маючы выхадных. Іншы раз і ноччу прачынаешся, калі нешта зрабіць хочацца. Памятаю, у мяне і канікулаў не было, ад музыкі звяртаўся да фізічнай працы. І дома, і цешчы дапамагаў. Яна карову трымала, трэба было сена касіць. А ўжо потым галоўнае — музычная справа. І так заўсёды.
Мы можам і радавацца, і ганарыцца, што месяц назад справа­здачны канцэрт давалі пад назвай “Кірмаш”. Маецца на ўвазе наш многанацыянальны народ. Пад гэту тэму падрыхтавалі разнастайную рознакаляровую праграму, якая прайшла з поспехам у вялікай зале філармоніі. Увогуле 20 — 30 твораў у год у нас з’яўляюцца. Увесь час рэпертуар абнаўляецца: нешта сыходзіць, нешта застаецца залатым фондам.

Культура
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg