Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Сёння - міжнародны дзень роднай мовы

2200 0 18:07 / 21.02.2019
Патэлефанавала зямлячка, ветэран педагагічнай працы Раіса Несцяровіч, цяпер жыхарка сталіцы.

Было прыемна пачуць яе, такую звыклую гаворку па-беларуску. Дзякавала мне за вершы, у якіх увасоблены дарагія і яе сэрцу прыкметы роднай зямлі. А я нібы ўвачавідкі бачыла завулак Міру ў нашым райцэнтры, дыхтоўную хату Несцяровічаў, якія перабраліся з суседняй вёскі, каб даць дочкам адукацыю ў лепшай школе. Уся іх сям’я выдатна гаварыла на роднай мове. Прычым гэта было настолькі арганічна, непадзельна ад паўсядзённага нашага жыцця, як і школа, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску. Таму і зараз, нягледзячы на зусім іншыя, гарадскія абставіны жыцця, Раіса Пятроўна цудоўна валодае мовай як інструментам зносін. У нядаўнім мінулым біёлаг сталічнай школы, сама ўжо бабуля, яна рада магчымасці быць суразмоўцам па-беларуску!

Мова для нас жывая. Яна як паветра, якім дыхаеш кожны дзень. Як спадчынны бабулін спеў: “Куды, вутачка, плывеш, куды, шэранькая, куды, мамка, аддаеш, буду бедненькая...” Шкада толькі, што многімі нашымі суайчыннікамі страчана генетычнае адчуванне мовы.

Люди и события


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать