Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


XXVII Дзень беларускага пісьменства прыняў райцэнтр Бялынічы на Магілёўшчыне

3822 0 19:24 / 07.09.2020
Па сведчаннях гісторыкаў і краязнаўцаў, менавіта ў гэтым гарадку яшчэ ў верасні 1761 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Бялыніцкай. 

Урачыстай запеўкай сёлетняга свята стала адкрыццё гранітнага памятнага знака «З’яўленне іконы» работы скульптара Аляксандра Мінькова. Удзельнікі і госці свята сталі сведкамі не менш доўгачаканай землякамі падзеі – адкрыцця адноўленага будынка мастацкага музея правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі – знакамітага беларускага пейзажыста, творы якога займаюць годнае месца ў музеях сусветнага значэння. І няма сумневу: бялыніцкая скарбонка, як зазначыў міністр культуры Юрый Бондар, «стане сапраўдным адукацыйным цэнтрам для школьнікаў і дарослых».

Па даўняй добрай завядзёнцы свята найлепшым чынам паўплывала і на знешні выгляд самога гарадка «белыя ночы». Асветлены яркімі фарбамі пабудоў, упрыгожаны восеньскімі кветкамі, творамі народных майстроў на вуліцах і плошчах, ён нібыта памаладзеў і ўпэўнена ўзіраецца ў заўтрашні дзень. Пра гэта гаварылі ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што, пачынаючы з 1994 года, «свята прайшло шлях ад шэрагавага культурнага мерапрыемства да аднаго з найбуйнейшых нацыянальных праектаў, без якога сёння нельга ўявіць духоўнае жыццё нашага народа». Андрэй Міхайлавіч агучыў вітальны ліст Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Упэўнены, гэтыя вераснёўскія сустрэчы – добрая падстава для кожнага з удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якіх бы поглядаў яны ні прытрымліваліся, заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына. І гэты каштоўны скарб-спадчыну мы павінны зберагчы для нашчадкаў».

На ўрачыстасці ўшанавалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Лепшыя кнігі напісалі паэт Валерый Грышкавец, празаік Уладзімір Сцяпан, публіцыст Ігар Пракаповіч, літаратурны крытык Іван Саверчанка, дзіцячы пісьменнік Кацярына Хадасевіч-Лісава, дэбютантка, паэтэса Вольга Нікіценка. Цудоўным падарункам была канцэртная праграма, у якой бралі ўдзел «Песняры», «Чысты голас», Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Руслан Аляхно, многія іншыя творчыя калектывы і выканаўцы. 

Дэлегацыя пісьменнікаў Гомельшчыны – Уладзімір Гаўрыловіч, Лілія Вялічка, Генадзь Крупенька, Вольга Раўчанка, Алена Матвіенка, Лідзія Долбікава годна прадставілі свае новыя кнігі і творы на сцэнічнай пляцоўцы «Слова пісьменніка».

Час і сапраўды бяссільны перад чалавечай памяццю, захаванай у друкаваным Слове. А з яго складаюцца сказы, з іх, кажучы мовай юных, ствараюцца «тэксты». Мы ўсе павінны адчуваць сваю адказнасць за сказанае, надрукаванае, агучанае. І не гайдацца з боку ў бок, як трава пад ветрам, не купляцца на танныя абяцанкі, несці ў саміх сабе духоўнасць і культуру, прывіваць яе іншым ад вірусу дэградацыі. Тым і ўратуемся як народ, і краіну, Бацькаўшчыну, зберажом.





Фото автора
Новости


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать