ГДУ імя Ф. Скарыны наведвае дэлегацыя Міжнароднага ўніверсітэта SILKWAY з горада Шымкент Рэспублікі Казахстан.
Учора казахстанскіх гасцей сустракаў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладчыкі з Казахстана наведалі, у прыватнасці, літаратурны музей Alma Mater, цэнтр вывучэння кітайскай мовы, літаратурна-асветніцкі цэнтр "Патрыётыка", кабінеты вывучэння іўрыту і ізраільскай культуры, польскай мовы.
Як расказала дэкан факультэта Алена Палуян, падчас круглага стала абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. У планах – правядзенне сумесных канферэнцый, у тым ліку і анлайн, выданне манаграфій і зборнікаў навуковых артыкалаў. Размова шла і пра акадэмічны абмен студэнтамі і выкладчыкамі, магчымасці заключэння дагавору аб падрыхтоўцы спецыялістаў па рускай мове як замежнай па інтэгрыраваных вучэбных планах.
Дэлегацыя ўніверсітэта SILKWAY у Гомелі будзе знаходзіцца яшчэ тыдзень.