Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Міжнародны метадычны семінар прайшоў у ГДУ

1202 0 20:16 / 22.03.2019

Тэма семінару – трэнды ў адукацыі, а правяла яго кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта.


У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты Мелітопальскага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага, якія прыехалі на стажыроўку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Паміж філалагічнымі факультэтамі ГДУ і Мелітопальскага ўніверсітэта развіваецца цеснае супрацоўніцтва, наладжаны акадэмічны абмен, праводзяцца сумесныя навукова-метадычныя семінары, выдаюцца зборнікі навуковых артыкулаў.

На метадычным семінары былі абмеркаваны сучасныя тэндэнцыі ў філалагічнай адукацыі, гучалі даклады, прысвечаныя тэхналогіям і методыкам візуалізацыі вучэбнага матэрыялу. У цэнтры ўвагі былі праблемы медыяграматнасці, выкарыстання анлайн-платформ у адукацыйных мэтах.


Фото Анастасіі Чарнышовай
Образование


морозовичи.jpg
Belorusneft_14_04.jpg
0 Обсуждение Комментировать