Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ліяна Кананок ужо даўно не лічыць сябе гамяльчанкай. У Камарын яе, ураджэнку абласнога цэнтра, прывяло размеркаванне

4083 0 00:30 / 01.04.2021
Ліяна Кананок ужо даўно не лічыць сябе гамяльчанкай. У Камарын яе, ураджэнку абласнога цэнтра, прывяло размеркаванне. Было гэта сорак гадоў таму, калі толькі закончыла музычнае вучылішча. 

Прыехала – і адразу ж зразумела: у гэтыя краявіды нельга не ўлюбіцца. Прырода шчодра надзяліла самы паўднёвы куток Беларусі і Брагіншчыны маляўнічымі прасторамі, працягнуўшы паўз яго срэбную стужку Дняпра. Углядацца ў іх можна гадзінамі. Гэта сапраўдная крыніца творчасці, натхнення, жыватворнай энергіі. Асабліва для чалавека, які вырашыў звязаць сваё жыццё з мастацтвам, развіццём культуры.

Лиана.JPG
Выхаванцы дзіцячага сада спасцігаюць музычную грамату. Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

Рэалізоўваць сябе як музычны кіраўнік Ліяна Георгіеўна пачала ў мясцовай музычнай школе. Справа захапіла адразу ж. 

А разам з любоўю да прафесіі і месца сваёй працы мацнела жаданне дарыць людзям добры настрой, напаўняць іх будні яркімі фарбамі. Ды ўсё ў адно імгненне перакрэсліў Чарнобыль: трывогай і болем, страхам перад будучыняй уварваўся ў жыццё. І вымусіў пакінуць пасёлак, які аддзяляе ад атамнай электрастанцыі крыху больш за трыццаць кіламетраў.

Часовым прытулкам стала Гродзеншчына. Але вытрымаць без Камарына Ліяна Георгіеўна змагла толькі год. Вярнулася. І ні разу не пашкадавала. Куточак над Дняпром паспеў стаць для яе другой малой радзімай.

Крочыць па сённяшніх чыс­тых, добраўпарадкаваных вуліцах Камарына, і душа радуецца: будуецца жыллё, рамантуюцца будынкі. У гонар Вялікай Перамогі створаны прыгожы парк, дзе знайшлося месца і дзіцячай пляцоўцы, і зонам адпачынку. Ліяна Георгіеўна міжволі вяртаецца ў думках у першыя паслячарнобыльскія гады, калі даводзілася чуць: Камарыну не адрадзіцца. У людзей не было элементарнага: гарачай вады, газавага ацяплення, асфальтаваных дарог… 

Сітуацыю перайначыла паспяховая рэалізацыя дзяржаўных праграм па пераадоленні вынікаў чарнобыльскай катастрофы. Камарын прыкметна пахарашэў, насупраць змрочным прагнозам скептыкаў змяніў сваё аблічча. Стаў больш утульны, зручны і камфортны для жыцця, працы і адпачынку.

Аптымізм і светлыя надзеі, жыццёвая энергія і бадзёрасць духу, адчуванне еднасці з Камарынскай зямлёй не дазва­ляюць Ліяне Георгіеўне і зараз, у пенсійным узросце, сядзець без справы. Калі прапанавалі ў дзіцячым садку замяніць дэкрэтніцу – музычнага кіраўніка, згадзілася. Работа даволі блізкая, добра знаёмая. І ў той жа час па-новаму цікавая: побач – маленькія асобы.

Варта прыгадаць, што багаты працоўны вопыт Ліяна Георгіеўна набыла не толькі ў музычнай школе, але і ў Доме культуры. Менавіта тады, у канцы 90-х, была створана вакальная група пры Камарынскім ГДК. Выканаўчы талент яе ўдзельніц – творчых, энергічных, духоўна багатых – удала спалучыўся з пачуццём любові да нацыянальнай культуры, шчырым жаданнем несці ў свет мастацкі каларыт.

Сёння ж «Камарынскую весялуху» мясцовыя жыхары (і не толькі) добра ведаюць як народны ансамбль народнай песні. Ганаровае званне ён паспяхова абараніў у 2002 годзе, яшчэ пры сваім першым кіраўніку – Ліяне Кананок. Прайшоў час, а калектыў гэтак жа ззяе прыгожым дыяментам у вянку песеннай творчасці, чыстай крыніцай льюцца над роднымі прасторамі звонкія галасы.
Образование


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать