Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Педагог дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Пціч» Зоя Саліхава стварае цудоўныя вырабы з гліны, тканіны, гіпсу і кардону

1641 0 11:55 / 25.10.2022
Ураджэнка гарадскога пасёлка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Зоя Саліхава ўпэўнена: творчасць не мае межаў.

Зоя Саліхава лічыць рукадзелле своеасаблівым спосабам медытацыі

Зоя Саліхава перамагае ў раённых і абласных конкурсах. Яе кабінет у дзіцячым рэабі­літацыйна-аздараўленчым цэнтры ўпрыгожаны як аса­бістымі работамі, так і рабо­тамі выхаванцаў. Вырабы выкананы з розных матэрыялаў: гліны, тканіны, гіпсу і кардону. Скончыўшы Мазырскі педагагічны інстытут імя Івана Шамякіна па спецыяльнасці «выкладчык беларускай мовы і літаратуры», вярнулася ў родныя Капаткевічы.

– Усё пачалося з адной работы, – расказала Зоя Саліхава. – Калі працавала ў школе-інтэрнаце, неабходна было паўдзельнічаць у конкурсе. Упершыню падрыхтавала выраб з цеста, і вынік – прызавое месца. Мяне гэта натхніла, стала чытаць літаратуру па цестапластыцы. Нават не марыла, што нешта атрымаецца. Але захапленне зацягнулася на шмат гадоў. Усе эксперыменты я праводжу дома. Вялікі дзякуй мужу за цярпенне! Матэрыял займае практычна ўсю прастору ў пакоях.

Зоя Саліхава робіць свае працы з другаснай сыравіны і ўпэўнена, што ствараць падобныя прадметы інтэр’ера пры жаданні можа кожны. Найбольш прыемна для суразмоўцы бачыць шчаслівыя вочы вучняў, у чыіх руках на гуртках «Цестапластыка» і «Папяровы мікс» нараджаюцца шэдэўры. У дзень на заняткі прыходзяць каля 36 дзяцей.

– Сучасных вучняў заці­кавіць складана, але магчыма. На занятках мы не толькі развіваем дробную маторыку, але і фарміруем вобразнае мысленне, пачуццё густу і аб’ёму. Вучымся выконваць правільныя прапорцыі жывёл і казачных герояў, – адзначыла творца. – Усё гэта прываблівае мяне тым, што ў руках матэрыял літаральна ажывае. Толькі што на стале ляжаў кавалак цеста, і вось ён ужо ператварыўся ў сабачку, кавалак кардону – у вежу казачнага замка. Рукадзелле для мяне – своеасаблівы спосаб медытацыі.

Матэрыял для вырабаў цалкам дае дзіцячы рэа­білітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Пціч». Кіраўніцтва ўстановы дапамагае ў рэа­лізацыі ўсіх задум майстра.








Фото аўтара
Образование
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg