Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Усмешку і казку — у падарунак

2547 0 00:12 / 07.12.2013
Для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія пражываюць на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Гомеля, на базе гарадской школы № 72 адбылося раённае мерапрыемства «У гасцях у казкі». Яго ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі адміністрацыя і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Гомеля. У рамках свята прайшла выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падрыхтаваная дзецьмі-інвалідамі, якія вучацца ў СШ № 72. Спецыялісты цэнтра абслугоўвання насельніцтва і кіраўнікі гурткоў школы правялі для жадаючых майстар-класы па вырабе цудоўных навагодніх сувеніраў з паперы. Самыя смелыя і актыўныя прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні. Рабяты не толькі пазнаёміліся з адным з накірункаў выяўленчага мастацтва «Фэйс-арт», але і сталі мадэлямі для ўвасаблення творчых задумак спецыялістаў-мастакоў. Сіламі педагогаў і вучняў было падрыхтавана дэфіле тэатра моды. Гасцей віталі роставыя лялькі «Пакімон», «Кролік», «Пчолка» і іншыя, яны запрашалі ўдзельнікаў свята ў актавую залу для сустрэчы з сапраўднай казкай, якой і стала тэатралізаванае прадстаўленне.
Образование
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg