Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Слова роднае, слова наскае…

1817 0 12:00 / 06.11.2008
Матэрыялы для шэрагу слоўнікаў Гомельшчыны, вучэбны дапаможнік “Беларуская і руская дыялекталогія”, “Уводзіны ў мовазнаўства” і іншыя, звыш 10 лінгвагеаграфічных карт для ўнікальнай акадэмічнай працы “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” падрыхтавала прафесар Вольга Аляксееўна Гуліцкая, загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Яна ўраджэнка вёскі Шарпілаўка Гомельскага раёна, выхаванка мясцовай школы і філалагічнага факультэта тагачаснага Гомельскага педагагічнага iнстытута. Вырасла ў сялянскай сям’і, дзе апрача яе гадаваліся яшчэ чатыры сястры і два браты. Дзяўчаты пайшлі па педагагічнай сцяжыне, а хлопцы сталі інжынерамі.
Амаль усю Гомельшчыну аб’ехала ў свой час Вольга Аляксееўна разам са студэнцкімі дыялекталагічнымі экспедыцыямі, вывучаючы мову роднай зямлі. Навуковы набытак яе складае сёння звыш 60 прац. Пры заклапочанай падтрымцы загадчыцы кафедры створана і плённа працуе творчае аб’яднанне, якое выдала зборнікі студэнцкіх празаічных і паэтычных твораў “Весніцы”, “Каліва”.
Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук прафесар Аляксандр Мікалаевіч Булыка адзначае, што “шырокай эрудыцыяй, глыбокай кампетэнтнасцю В. А. Гуліцкая нязменна выхоўвае ў студэнтаў беражлівыя, зацікаўленыя адносіны і любоў да мовы, яе мінулага і сучаснага. Многія яе былыя студэнты сталі кандыдатамі навук і выкладаюць беларускую мову ў вышэйшых навучальных установах”. А дэкан факультэта прафесар М. А. Яцэвіч падкрэсліў: “Вольга Аляксееўна праявіла добрыя арганізатарскія здольнасці, надзвычай сур’ёзную адказнасць за даручаную справу, неабыякавае, зацікаўленае стаўленне да калег, да чалавека, і як вынік — кафедра па ўсіх накірунках не здавала сваіх пазіцый”.
Наша зямлячка працягвае сваю навуковую і выкладчыцкую справу, аптымізм і працалюбства яе невычарпальныя.
Васіль ЖДАНОВІЧ,
магістрант Беларускага дзяржаўнага
педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Образование
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg