Мода — паняцце творчае
1448 0 12:00 / 13.12.2008
Менавіта гэтая ідэя была ў аснове творчай справаздачы ў прафтэхвучылішчы № 230 лёгкай прамысловасці. Удзельнікі ўбачылі майстэрства выкладчыкаў у час правядзення адкрытых урокаў з выкарыстаннем інавацыйных педагагічных тэхналогій. Тут жа была магчымасць пазнаёміцца з прыладамі працы і сялянскага побыту мінулых гадоў, даведацца, як нашы продкі выраблялі вопратку, абрусы, ручнікі, посцілкі... Можна было зрабіць і невялікае падарожжа: з сялянскай хаткі трапіць у модны гарадскі салон, які здзівіў інтэр’ерам і арыгінальнымі экспанатамі, сярод якіх швейная машынка “Зінгер”.
Другая частка творчай справаздачы прайшла на базе ААТ “Камінтэрн”. Дарэчы, сёлета сюды прыйшлі працаваць больш за 40 выпускнікоў, 20 з якіх працягваюць вучобу ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах без адрыву ад вытворчасці. На другім базавым прадпрыемстве — ААТ “8 Сакавіка” — з маладымі спецыялістамі заключаюцца кантракты, якія прадугледжваюць прыбаўку да заработнай платы да 50%.
На “Камінтэрне” прысутныя пазнаёміліся з працэсам стварэння моднага
адзення. Генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Афончанка падкрэсліў: цеснае ўзаемадзеянне з навучальнай установай будзе працягвацца. І, несумненна, гэтае супрацоўніцтва будзе мець добры плён, а мы — добрае адзенне і цікавыя рэчы для дома.
Н. АНІСІМ, начальнік аддзела прафадукацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать