Камбайны ў полі. Але не ўсе
1626 0 23:12 / 24.01.2008
А. С. Якабсон, разглядаліся сельскагаспадарчыя пытанні ў комплексе. Але асноўная ўвага была нададзена жніву. І гэта не выпадкова. Ад таго, наколькі арганізавана і без страт будзе праведзена ўборка, залежаць вынікі работы хлебаробаў на збожжавым полі на працягу ўсяго года. Радуе, што пачатак абнадзейвае.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе жніва ў першыя дні даў удзельнікам нарады старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Л. М. Апанасюк. Ён паведаміў, што збожжавыя культуры на пачатак тыдня былі скошаны на 50,7 тысячы гектараў — гэта 15 працэнтаў да ўсёй плошчы. Добрая ў сярэднім па вобласці і ўраджайнасць. Яна складала 24,2 цэнтнера з гектара, што на 3,7 цэнтнера больш за ўзровень мінулага года. Асабліва шчодра ўрадзіла збожжавае поле ў Рэчыцкім, Мазырскім, Хойніцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах, дзе на круг атрымліваюць па 26 — 28 цэнтнераў. А вось у Нараўлянскім, Чачэрскім, Петрыкаўскім, Кармянскім, некаторых іншых раёнах ураджайнасць значна меншая, чым у сярэднім па вобласці. У гэтых раёнах і жніво пакуль вядзецца маруднымі тэмпамі. Ды і ў цэлым па вобласці задзейнічана зараз толькі крыху больш 70 працэнтаў збожжавых камбайнаў ад усіх. А ёсць жа сельскія гаспадаркі, у якіх менш палавіны ўборачнай тэхнікі знаходзіцца не ў полі, а ў майстэрнях. Таму тут і жніво зацягваецца. Асабліва недаравальна тое, што ў некаторых раёнах і сельгаспадарках не ў поўную сілу вядзецца ўборка піваварнага ячменю, хаця ў
цэлым па вобласці ён убраны ўжо на 834 гектарах. Пры ўраджайнасці 33 цэнтнеры з гектара намалочана каля 2,8 тысячы тон. Аднак на піўзаводы рэалізавана толькі 200 тон піваварнага
ячменю.
— Дрэнна і тое, што ў многіх сельскіх гаспадарках дапускаецца вялікі разрыў паміж абмалотамі і вызваленнем плошчаў ад саломы, якую можна выкарыстаць асобна або з травамі на корм жывёле, — адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч. — У бліжэйшыя дні гэты разрыў павінен значна скараціцца. Магчымасці для паляпшэння работы ёсць, патрабуецца толькі больш арганізаванасці і ма-більнасці на месцах.
На ўмоўную галаву жывёлы пакуль нарыхтавана 10,25 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў, а неабходна назапасіць, улічваючы кукурузны сілас, не менш як па 22 цэнтнеры. Адначасова патрэбна актывізаваць работы па завяршэнню ўборкі азімага рапсу, церабленню льну, падрыхтоўцы насення да сяўбы азімых культур.
Кіраўнікі асобных раёнаў выказалі трывогу наконт таго, што не хапае бензіну і дызельнага паліва, скардзіліся на неаператыўнасць у забеспячэнні палівам РУП “Гомельаблнафтапрадукт”.
А. С. Якабсон пацікавіўся, у каго з кіраўнікоў раёнаў ёсць прэтэнзіі да работы сельмашаўскіх камбайнаў КЗР-10 і КЗС-7. Ніхто з удзельнікаў нарады падобных прэтэнзій не выказаў. Значыць, наша айчынная тэхніка ўмацоўвае свае пазіцыі, на жніве працуе надзейна.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька падкрэсліў, што ўсе работы зараз вельмі важныя і ў першую чаргу трэба прыкласці магчымыя захады, каб правесці жніво хутка і якасна. Але не варта забываць і аб вытворчасці малака, парадку на малочнатаварных фермах сельскіх гаспадарак.
Старшыня Гомельскага гарвыканкама Л. В. Барабанаў запэўніў, што ў гэтыя гарачыя дні гара-джане будуць і надалей аказваць дапамогу вяскоўцам у правядзенні неадкладных гаспадарчых работ.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать