Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Давайце паварожым на Каляды...

1742 0 23:13 / 24.01.2008
Калядныя варожбы... Таямнічая, чароўная дзея. З нецярпеннем чакаюць дзяўчаты вечар напярэдадні Васілёвай куцці, акурат перад Старым Новым годам, калі можна пачуць адказ на адно з самых хвалюючых пытанняў: ці прыйдзе суджаны-раджаны ў сваты?
Вы хочаце даведацца, ці будзеце ў бліжэйшы час у пары? Тады ідзіце за дровамі, набірайце столькі, колькі здольны ўзяць за раз, а прынесшы да печы, палічыце паленні. Калі цотная іх колькасць — хутка будзе з вамі малады! Прычым, калі возьмеце першым у рукі гладкае палена — прыгажуна чакайце. Тоўстая кара прадказвае багатага, без кары — беднага. Крывое палена трапіла ў рукі — значыць, бядовы ў вас будзе жаніх, з фізічнымі недахопамі. А хочаце даведацца пра характар будучага абранніка — паспрабуйце кінуць камяні ў калодзеж. Упадуць яны ціха — то і муж ваш будзе чалавекам спакойным, разважлівым, добрым. З шумам грымнуцца — не чакайце спакою ў сваёй сям’і. І свечка перад люстэркам у поўнач многае можа прадказаць вам.
А паколькі мы ўступілі ў год Пеўня, то і гэта птушка можа дапамагчы вам дазнацца пра жаніха свайго. Сыпніце на падворак зерня і пастаўце міску з вадою. Будзе певень яго старанна спажываць — значыць, працавіты хлопец трапіцца і вам. Ну, а калі адразу да міскі з вадой накіруецца — асцерагайцеся п’яніцы.
Тамара КРУЧЭНКА
фота Алега Белавусава
Общество
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg