Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ГП 816х197.png

По страницам “Гомельскай праўды”

2538 0 18:43 / 19.01.2018
15 января в жизни области.
079546.jpg
На погрузочную площадку Гомельского завода сельскохозяйственных машин поступила миллионная машина, выпущенная заводом. 1967 год
Документ из архива
Выписка из протокола № 55 заседания Бюро ЦК КП(б)Б «Об издании Гомельской областной газеты» г. Минск 3 апреля 1938 г.
Слухалі: Об издании Гомельской областной газеты.
Пастанавілі: В связи с образованием в составе БССР Гомельской области, реорганизовать Гомельскую городскую газету «Палеская праўда» в областную газету Гомельской области.
Назвать областную газету «Палеская праўда», орган Гомельского обкома и горкома КП(б)Б, облисполкома и горсовета.
Начать издание газеты с 10 апреля 1938 г.
Установить формат газеты 60 см х 84 см на 4 полосах. Периодичность ее — 300 номеров в год, разовый тираж — 20 000 экз.
Утвердить штат областной газеты «Палеская праўда» в количестве 40 чел.
Предложить Госплану БССР включить с 10 апреля 1938 года газету «Палеская праўда» в план на снабжение бумагой и на финансирование производственных и редакционно-издательских расходов.
Обязать оргбюро ЦК КП(б)Б по Гомельской области укомплектовать редакцию областной газеты «Палеская праўда» проверенными работниками.
Учитывая необходимость обеспечения потребным количеством бумаги областной газеты «Палеская праўда», просить ЦК ВКП(б) выделить для областной газеты «Палеская праўда» в 1938 году 37 тонн газетной бумаги.
Обязать Совнарком БССР выделить во II квартале 1938 года для редакции газеты «Палеская праўда» одну легковую машину.
Просить ЦК ВКП(б) утвердить данное решение.
А. Волков
НАРБ. Ф. 4п. Оп. 1. Д. 12383. Л. 41. Подлинник.
Подпись — автограф.
Предоставлено Государственным архивом Гомельской области

Кандыдаты на выстаўку
11 студзеня 1941 года выканкам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных рэкамендаваў экспанентаў для шырокага паказу на Ўсесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку. У гэтым годзе ў павільёнах сельскагаспадарчай выстаўкі будуць прадстаўлены для шырокага паказу 4 калгасы, 4 жывёлагадоўчыя фермы, 2 саўгасы — усяго 60 перадавікоў сельскай гаспадаркі замест 25 у мінулым годзе.
Сярод зацверджаных экспанентаў калгас «Дняпроўская камуна» Лоеўскага раёна, які дабіўся за 4 гады сярэдняга ўраджаю пладоў па 13,3 цэнтнера з гектара. Калгас «Чырвоная Дубрава» Рагачоўскага раёна дабіўся сярэдняга ўраджаю сырых карэнняў кок-сагыза 45,4 цэнтнера з гектара і 25 кілаграмаў насення.
Упершыню для шырокага паказу на выстаўцы зацверджаны калгас «Інтэрнацыянал» Гомельскага раёна, які дабіўся 98% захавання маладога саду на плошчы ў 42 гектары.
1941 год

Разаўем лесахімічную прамысловасць у вобласці
У лесахімічных арцелях вобласці да пачатку Айчыннай вайны былі заняты да тысячы чалавек. Сотні стаханаўцаў-смалакураў паказалі найлепшыя ўзоры працы. Арцелі выпускалі надзвычайна важную прадукцыю для абаронных мэт, для сельскай гаспадаркі і прамысловасці: скіпідар, сасновую смалу, дравесны вугаль, коламазь, бярозавы дзёгаць.
За кароткі перыяд гаспадарання нямецка-фашысцкіх варвараў багацейшы прамысловы фонд сістэмы лесахімічнай прамкааперацыі вобласці цалкам быў знішчаны. Пасля вызвалення ўдалося аднавіць дзейнасць амаль усіх арцелей. Добрых паказчыкаў у рабоце дабіліся жанчыны, якія замянілі мужчын, якія пайшлі на фронт.
1945 год


Кацельні працуюць без аператараў
Перавод ацяпляльных кацельняў на газападобнае паліва карэнным чынам змяніў умовы работы ў іх. Кацельні нагадваюць цяпер добра абсталяваныя лабараторыі. Былы істапнік-качагар, фізічная праца якога была нялёгкай, ператварыўся ў аператара, функцыі якога звяліся да кантролю і рэгулявання працэсу гарэння.
Гаржылупраўленне ў 1966 годзе выканала работы па аўтаматызацыі групы ацяпляльных кацельняў у Навабеліцкім раёне. На сямі ацяпляльных кацельнях устаноўлена аўтаматыка і абсталяваны дыспетчарскі вузел кіравання. Больш месяца з трох аўтаматызаваных кацельняў выведзены персанал аператараў. За гэты час аўтаматыка і дыспетчарская сігналізацыя працавалі бездакорна. Укараненне аўтаматыкі і дыспетчарызацыі дазваляе домакіраўніцтву № 9 скараціць абслугоўваючы персанал на 16 чалавек, што дае эканомію фонду зарабатнай платы, у разліку на ацяпляльны перыяд, у суме больш за 7 тысяч рублёў.
1967 год

Расце гігант над Прыпяццю
Будаўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода ЦК ЛКСМБ аб’явіў ударнай. Сюды, на Прыпяць, разам з моладдзю едуць і вопытныя будаўнікі. Ужо сёння ў трэсце № 6 «Мазырнафтахімбуд» працуюць прадстаўнікі 17 нацыянальнасцей. На працоўнай вахце, мацуючы дружбу, яны дастойна сустракаюць 50-годдзе ўтварэння Саюза ССР. Па камсамольскай пуцёўцы прыехаў з Навагрудка і Мікалай Арцюх. Ён працуе на ўзвядзенні 180-метровай заводскай трубы, працуе па-ўдарнаму, апярэджваючы графікі.
Цікавяцца справамі на будоўлі і воіны Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі.
1972 год

Мэбля папрыгажэе
Калектыў мэблевай фабрыкі “Прагрэс” — філіял
№ 2 вытворчага аб’яднання “Гомельдрэў” паспяхова завяршыў мінулы год, усю пяцігодку. У гэтыя дні тут ідуць работы па выпуску першай партыі новых вырабаў — набору мэблі для гасцінай і дзіцячага стульчыка. Ён выпускаецца адначасова з наборам “Пралесак”. У яго таксама ўваходзяць канапа-ложак, два крэслы і журнальны столік. Але гэтыя вырабы па мастацкаму афармленню значна лепшыя. Тысяча такіх набораў сёлета будзе накіравана ў гандлёвую сетку.
1981 год

Культурна абслугоўваем пакупнікоў
Вынікі работы магазіна № 42 у Рэчыцы ў мінулым годзе сведчаць аб росце пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Амаль у два разы больш прададзена шаўковых і шарсцяных тканін, штапельнага палатна. Асабліва вырас попыт на культтавары. Калі ў 1953 годзе магазін прадаў 60 радыёпрыёмнікаў, то ў мінулым годзе — больш за 300. Гадавы план тавараабароту выкананы на 105 працэнтаў. З першых дзён новага года пачалі прадаваць значна больш тавараў. Так, напрыклад, 2 студзеня працоўныя купілі ў магазіне сотні метраў шоўку, штапельнага палатна і баваўняна-папяровых тканін, 15 патэфонаў, 3 халадзільнікі.
1955 год

И мост для Москвы-реки
Многие товары гомельских производителей все увереннее завоевывают российский рынок. 33 вида продукции 17 предприятий области стали лауреатами конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь на рынке Российской Федерации» за прошедший год.
Среди них пять видов обоев ОАО «Гомельобои», стекло листовое ОАО «Гомельстекло», сталь арматурная термомеханически упрочненная для железобетонных конструкций и металлокорд для шин Белорусского металлургического завода, два вида станков Гомельского завода станочных узлов. Москвичам давно полюбились ажурные беседки на остановочных пунктах и мостовые ограждения через Москву-реку, которые изготовлены мастерами на заводе «Центролит». Популярностью пользуются у россиян и ювелирные изделия из золота с бриллиантами, молочная и сладкая продукция гомельчан.
2005 год





Общество


нефтебурсервис1.jpg
белоруснефть.jpg
УПК Белоруснефть ОБЪЯВЛЕНИЕ ф.А5.jpg
морозовичи-агро2.jpg
0 Обсуждение Комментировать