Вверх


Новая музейная экспазіцыя, прысвечаная Азарыцкім канцлагерам, адкрываецца 20 сакавіка ў Мінску

2599 0 08:57 / 18.03.2019
У сакавіку 1944 года гітлераўцы, адчуваючы сваё непазбежнае паражэнне ў Беларусі, стварылі на Гомельшчыне, каля пярэдняга краю абароны, лагеры смерці «Азарычы».

4E6A3979.JPG

Амаль 50 тысяч жанчын, састарэлых людзей, дзяцей, інвалідаў, хворых тыфам сагналі за калючы дрот. Быў жудасны намер: жывым людскім шчытом распаўсюдзіць сыпны тыф сярод савецкіх войскаў.

Вызваленне азарыцкіх вязняў пачалося 19 сакавіка. Вывесці пашчасціла звыш 33,4 тысячы чалавек, у асноўным дзяцей да 13-гадовага ўзросту і жанчын. Але ж многія паміралі потым у шпіталях, ад абмаражэнняў, асколачных раненняў, дызентэрыі і іншых хвароб. Шмат хто застаўся інвалідам на ўсё жыццё.

Звыш 60 унікальных здымкаў, зробленых ваеннымі фотакарэспандэнтамі пра тыя падзеі на тэрыторыі лагераў каля пасёлка Азарычы, вёсак Падасіннік і Дзерць у сакавіку 1944-га, стануць асновай музейнай экспазіцыі, якая адкрыецца 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Айчыннай вайны ў Мінску.

Як адзначаюць арганізатары, значную частку складуць успаміны былых вязняў Азарыцкіх лагераў смерці, іх пісьмы-звароты ў музей у 90-я гады мінулага стагоддзя за даведкамі-пацвярджэннямі свайго знаходжання на тэрыторыі Азарычаў і адказы з архіваў. (У музеі захоўваецца 148 пісем грамадзян з самых розных куткоў былога СССР.) Зацікавяць і матэрыялы экспедыцый супрацоўнікаў музея ў 1997 годзе на месцы масавых захараненняў ахвяр канцлагераў і загінуўшых савецкіх воінаў, а таксама сучасныя здымкі былых вязняў і іх сумесных сустрэч.

69b44e649900161c3e35aa3affd692fb1.jpeg.jpg

У дзень адкрыцця экспазіцыі ўпершыню на рускай мове будзе паказаны фільм нямецкага гісторыка прафесара Крыстафа Расса «Озаричи». Следы военного преступления 1944 года«.
Часовая музейная экспазіцыя «Озаричи: трагедия мирного населения Беларуси» будзе працягвацца да 22 красавіка.
Общество
водители.jpg
Untitled-1.jpg
0 Обсуждение Комментировать