Да дасягненняў праз недахопы?
1614 0 23:13 / 24.01.2008
Па словах начальніка раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. Ф. Мохаравай, такіх вынікаў раён дасягнуў у многім дзякуючы строгай спецыялізацыі гаспадарак. 20 з іх займаюцца выключна малочнай жывёлагадоўляй, выконваючы дзве асноўныя задачы — павышэнне вытворчасці малака і ўзнаўленне дойнага статка. Дарэчы, яшчэ ў 2001 годзе ў гаспадарках раёна налічвалася ў цэлым 80 цёлак на 100 кароў. З такім паказчыкам на дасягненне значных аб’ёмаў у вытворчасці малака нельга было нават разлічваць. Дзякуючы арганізаванай рабоце па рэпрадуктыўнасці дойнага пагалоўя ўжо напрыканцы мінулага года ў раёне было 116 цёлак на 100 кароў. Гэта дазволіла ў бягучым годзе ўвесці ў асноўны статак больш як 20 працэнтаў нецеляў. Аднак і гэты паказчык нельга лічыць дастатковым. Каб атрымаць істотную прыбаўку ў вытворчасці малака, увод нецеляў па заатэхнічных нормах павінен складаць не менш 30 працэнтаў.
— Мы проста выканалі праграму “Малако”, якую акрэслілі яшчэ ў 2001 годзе, але відавочна, што ў раёне шмат рэзерваў, якія не рэалізаваны, — зазначае начальнік райсельгасхарчу.
Што ж гэта за рэзервы і як іх можна прывесці ў дзеянне? Па словах Вольгі Фёдараўны, акрамя гаспадарак, якія забяспечваюць даволі высокія паказчыкі ў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, у раёне, на жаль, ёсць і адстаючыя. Напрыклад, некалі добра вядомы далёка за межамі раёна племзавод “Бярозкі” — зараз не задавальняе вынікамі сваёй работы, а між тым ён быў адным з найбольш паспяховых пастаўшчыкоў высокапрадуктыўных цёлак для гаспадарак усёй краіны. Недастаткова эфектыўна ў мінулым годзе спрацавалі і гаспадаркі так званай уваравіцкай зоны, дзе знаходзяцца найбольш урадлівыя землі. Такія гаспадаркі, як СВК “Перамога”, “Лапацінскі”, “Чырвоны Маяк” і іншыя па надоях малака ад каровы павінны выходзіць на надоі не менш як 4000 кілаграмаў. І гэты ўзровень, на думку начальніка райсельгасхарчу, будзе дасягнуты. Сёлета раён узяў высокі тэмп у вытворчасці малака. Як сведчыць статыстыка, зараз тут дояць ад каровы ў сярэднім 9,2 кілаграма — на 2 кілаграмы больш, чым у мінулым годзе. А па валавой вытворчасці гэта адпавядае 125 працэнтам. Але ж вопыт апошніх гадоў паказвае, што абнадзейвацца такім плюсам не трэба. Узімку справы ў жывёлаводаў ідуць роўна. А вось улетку ўзнікаюць праблемы. У прыватнасці, у 2003 годзе праявіліся сур’ёзныя недахопы ў рабоце па перазалужэнню пашаў, а ў асобных гаспадарках узніклі праблемы ў арганізацыі ўтрымання дойнага пага-лоўя.
Адзін з такіх непрыемных прыкладаў — калгас (СВК) імя Леніна. Гэтая гаспадарка ў шэрагу дзевяці сельскагаспадарчых арганізацый вобласці ўключана ў лік базавых гаспадарак краіны. Але ў мінулым годзе ў СВК атрымана ў сярэднім усяго па 3000 кілаграмаў малака ад каровы. Па словах старшыні калгаса Аляксандра Паўлючэнкі, у гаспадарцы праводзіцца актыўная работа па павышэнню прадуктыўнасці дойнага статка. І пэўныя вынікі гэтай работы ўжо відавочныя: калі ў мінулым годзе ад каровы тут надойвалі 6 — 7 кілаграмаў малака, то зараз 11. Дапамагла ў гэтым і добрая кармавая база, закладзеная ў мінулым годзе. Але ж вызначальным у выкананні аб’ёмных паказчыкаў сельгасвытворчасці з’яўляецца не толькі гэта. З улікам заатэхнічнай выбракоўкі ў калгасе налічваецца ўсяго 419 кароў. З такой колькасцю дойнага пага-
лоўя выхад на запланаваныя паказчыкі па валавой вытворчасці малака выглядае вельмі ўмоўна.
Дарэчы, яшчэ ў 2003 годзе ў гаспадарцы ўтрымлівалася больш за 500 кароў. Напэўна, сення з такой колькасцю паказчыкі былі б значна вышэйшыя. Аднак каля 65 працэнтаў дойнага статка — 360 галоў — у мінулым годзе гаспадарка здала на мясакамбінат. Прычынай гэтай страты сталі захворванні жывёлы. Ветэрынарная і заатэхнічная службы гаспадаркі не здолелі своечасова лакаліза-ваць іх.
Перад гаспадаркай стаіць задача давесці колькасць дойнага статка да 630 галоў. З гэтай мэтай СВК аказана значная фінансавая дапамога, у тым ліку пазыка ў памеры 200 мільёнаў рублёў на закуп маладняку. Яшчэ 900 мільёнаў рублёў пералічана гаспадарцы на рэканструкцыю жывёлагадоўчага комплексу. Такім чынам, створаны ўмовы для пераадолення мінулагодніх цяжкасцей і выхаду на неабходныя тэмпы росту. З увя-дзеннем у эксплуатацыю другой чаргі жывёлагадоўчага комплексу плануюць перавесці статак на круглагадовае бяспрывязнае ўтрыманне. Гэта дазволіць арганізаваць пастаянны кантроль не толькі над станам жывёлін, але і над рацыёнам іх кармлення. На думку кіраўніцтва СВК, такая методыка дасць магчымасць найбольш дакладна размяркоўваць кармы з разлікам на запланаваны надой.
Максім БАЛЬ
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать