Вверх


Кавалерыст, разведчык, пракурор – біяграфія нашага земляка была надзвычай багатай

6171 0 09:00 / 10.05.2020
Гамяльчанін завяшчаў абласному музею ваеннай славы ўзнагароды свайго бацькі Фёдара Данілава – удзельніка чатырох войнаў: Першай сусветнай, Грамадзянскай, Савецка-польскай і Вялікай Айчыннай.

Фёдар Данілаў, фота зроблена паміж 1946 і 1952 годам.jpg
Фёдар Данілаў у канцы 1940-х гадоў. Фота з сямейнага альбома Данілавых (друкуецца ўпершыню)

Фёдар Данілаў, 1944 год.jpg Фёдар Данілаў.jpg
Фёдар Данілаў, 1944 год

Нарадзіўся Фёдар Аляксеевіч 23 лютага 1898 года ў вёсцы Пыцькаўка цяпер Буда-Кашалёўскага раёна ў сялянскай сям’і. Яго жыццёвая і вайсковая дарогі былі нялёгкімі, але прамымі і сумленнымі.

Узнагародны ліст Данілава Фёдара Аляксеевіча. Фота дакумента з сайта Партизаны бай.jpg
Узнагародны ліст Данілава Фёдара Аляксеевіча. Фота дакумента з сайта Партизаны бай

Працоўную дзейнасць ён пачаў у 1913 годзе падручным сталяра галоўных майстэрняў Рыга-Арлоўскай чыгункі ў горадзе Дзвінску Віцебскай губерніі. Вядома, што ў 1918 годзе Фёдар быў начальнікам сапёрнай каманды, затым начальнікам каманды конных разведчыкаў Першага Віцебскага палка, удзельнічаў у Першай сусветнай. У час вайны растлумачваў cалдатам, чаго хочуць бальшавікі, распаўсюджваў франтавую газету «Акопная праўда». 
  
Узнагароды і партрэт (мастачка Белакапытава, 1944 г.) Фёдара Данілава 23.04.2020 Фота Вадзіма ЛАСЯ 007.jpg
Узнагароды і партрэт (мастачка Белакапытава, 1944 г.) Фёдара Данілава. Фота Вадзіма ЛАСЯ

Вайсковая дарога Фёдара Данілава была без прывалу. Ён быў байцом 24-й стралковай Жалезнай дывізіі, якой камандаваў легендарны Гая Гай. Захаваўся цікавы і каштоўны мастацкі фотаздымак, на якім беларус Фёдар Данілаў разам з Гая Гаем. Верагодней за ўсё, ён быў зроблены ў 1918–1919 гадах. Магчыма, Гай быў не толькі камандзірам Данілава, а і сябраваў з ім.

Узнагароды Фёдара Данілава 23.04.2020 Фота Вадзіма ЛАСЯ 034.jpg
Узнагароды Фёдара Данілава. Фота Вадзіма ЛАСЯ

Разам з сябрамі беларус Данілаў браў у ворага гарады Сімбірск, Сызрань, Самару, Арэнбург. Пад Верхнеўральскам куля выбіла конніка Фёдара з сядла. Пасля шпіталю яго накіравалі вучыцца ў Саратаў, дзе скончыў вышэйшыя камандныя курсы, у 1921 годзе ў Казані – пяхотныя курсы каманднага саставу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Чытаю дакумент з сямейнага архіва Данілавых, у якім запісана: «За час прабывання на курсах тав. Данілаў Фёдар выявіў добрыя поспехі ў навуках і па сваіх якасцях заслугоўвае звання камандзіра Сацыялістычнай Арміі».

Вядома, што ў 1931 годзе Фёдар скончыў курсы Аб’яднанай школы ваеннай вучобы ў Ташкенце, у 1938-м – два курсы юрыдычнага інстытута ў Саратаве.

Чэрвеньскім днём 1941 года зноў пачалася нялёгкая дарога. Данілаў быў камандзірам роты асобнага вучэбнага батальёна 211-й стралковай дывізіі Цэнтральнага фронта. Ён меў вопыт барацьбы з ворагам, і камандаванне прызначыла начальнікам групы разведкі ў тыле ворага. Яны тады ляцелі – 18 чалавек – над зямлёй, і Фёдар Аляксеевіч глядзеў праз ілюмінатары самалёта ўніз. Ведаў: там, пад ім, у дрымучых бранскіх лясах, ні на хвіліну не спыняецца барацьба.

У бранскіх лясах група, якую ўзначальваў Данілаў, знаходзілася да прыходу часцей Савецкай арміі. Нямала важных разведвальных вестак было перададзена нашаму камандаванню. За праяўленую мужнасць у тыле ворага Фёдар Аляксеевіч заслужыў баявы ордэн. Нядаўна сайт partizany.by надрукаваў узнагародны ліст маёра Данілава. За заслугі перад Радзімай ён адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай ступені, 8 медалямі.

3 1945 года Фёдар Данілаў працаваў у Гомелі памочнікам пракурора пракуратуры Беларускай чыгункі, затым пракурорам Жлобінскага ўчастка станцыі Жлобін, а з 1952 па 1957 год – пракурорам Гомельскага ўчастка Беларускай чыгункі. У Гомелі жыў на вуліцы Фёдара Уткіна. У ветэрана трое дзяцей – Клара, Анатоль і Алег. Памёр адважны воін і высакародны чалавек 18 лістапада 1975 года.

У сваім вусным завяшчанні сын Фёдара Данілава Алег прасіў, каб Гомельскі абласны музей ваеннай славы збярог памяць пра бацьку. Ва ўстанову былі перададзены ўсе ўзнагароды і дакументы ветэрана, яго партрэт, намаляваны мастачкай Белакапытавай у 1944 годзе на мешкавіне, больш за пяцьдзясят фотаздымкаў, датаваных 1918–1974 гадамі. Пры гэтым нашчадкі пакінулі за сабой права выкарыстання дакументаў і фотаздымкаў.

Гая Дзмітрыевіч Гай (сапраўднае імя Гайк Бжышкян) – савецкі ваеначальнік, удзельнік Грамадзянскай вайны. За ўзяцце горада Самары  дывізія, якой ён камандаваў, атрымала ганаровую назву Самара-Ульянаўскай Жалезнай. У сакавіку 1923 года ў Мінску выконваў абавязкі начальніка Мінскага ваеннага гарнізона. У 1935-м быў арыштаваны па абвінавачванню ў тым, што мае дачыненне да антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі, у 1937 годзе расстраляны. Рэабілітаваны пасля смерці Сталіна.
Ваенны гісторык Павел Ждановіч расказаў цікавыя факты пра Гая Бжышкяна, лёс якога звязаны з нашым горадам: «У маі 1923 года Гая Гай быў прызначаны камандзірам 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі імя англійскага пралетарыяту, штаб якой знаходзіўся ў Гомелі, затым быў перадыслацыраваны ў Мінск. Па ініцыятыве Гая быў сфарміраваны 3-ці кавалерыйскі корпус імя Беларускай ССР, у склад якога ўвайшлі 7-я Самарская і 6-я Чангарская дывізіі. У час службы ў Гомелі ў Гая Дзмітрыевіча склаліся сяброўскія адносіны з камандзірам эскадрона Бугурусланскага палка Георгіем Жукавым. Менавіта па ініцыятыве Гая Жукаў быў прызначаны памочнікам камандзіра, а потым і камандзірам палка. У сваіх мемуарах маршал з вялікай павагай і ўдзячнасцю ўспамінаў пра Гая».
Общество
Фото з сямейнага альбома Данілавых (друкуецца ўпершыню)
водители.jpg
Untitled-1.jpg
0 Обсуждение Комментировать