Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Нацыянальная акадэмія навук праводзіць конкурс творчых пісьмовых работ

1838 0 20:00 / 05.08.2020
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць конкурс творчых пісьмовых работ.

laptop-mobile.jpg

Творчая акцыя пройдзе да 23 жніўня: можна паўдзельнічаць у напісанні асабіста ці ў сааўтарстве арыгінальных эсэ, вершаў, апавяданняў, нарысаў і іншых творчых работ аб’ёмам да дзесяці друкаваных старонак. Прымеркаваны конкурс да сёлетняга Дня беларускага пісьменства ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці. Работы ацэняць супрацоўнікі цэнтра даследаванняў па такіх крытэрыях: грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы. Прапануемыя тэмы: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзімы», «Родная зямля – крыніца натхнення», «Квітней, мая радзіма!».

Пра вынікі журы абвесціць падчас тыдня беларускага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і на Дні беларускага пісьменства 6 верасня. Прычым абавязковая ўмова – прадстаўленыя на конкурс работы нідзе раней не павінны быць надрукаваны. Аўтарам патрэбна ўказаць сваю адукацыю, узрост, месца працы.

Работы дасылайце на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з пазнакай «Конкурс».
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать