Вверх

gp_banner.jpg

Супрацоўнікі лоеўскага музея бітвы за Днепр распачалі экскурсіі ў Днепра-Сожскім заказніку

2253 0 10:52 / 05.08.2020
Як паведаміла дырэктар музея Ксенія Сямашка, у рамках праекта з Беларускім Зяленым крыжам зараз ажыццяўляюцца такія вандроўкі школьнікаў Брагіншчыны ў гэты маляўнічы куток зарэчнай зоны Лоеўшчыны.

Вельмі цікавай і пазнавальнай была сустрэча тут з дырэктарам заказніка Уладзімірам Дзяржынскім, які расказаў пра асаблівасці флоры і фауны. Рабяты з задавальненнем фатаграфаваліся каля 300-гадовага дуба, вывучалі нару лісіцы, дзівіліся, як бортнік Іван Осіпаў у свой час усцягнуў калоду-борць на высокае дрэва. Сваімі ўражаннямі, безумоўна, малодшыя школьнікі падзеляцца і з равеснікамі, і бацькамі. 

— Наперадзе яшчэ чатыры групы брагінскіх школьнікаў-экскурсантаў, — зазначыла Ксенія Сямашка. — Дарэчы, аплочвае іх дастаўку і харчаванне Беларускі зялёны крыж. Мы ўпэўнены, што такія паездкі далучаюць дзяцей да прыгажосці роднага краю. У іх ёсць мажлівасць упэўніцца ў тым, што і паблізу ад дома ёсць унікальныя мясціны, якія варта ведаць і прапагандаваць.

IMG-95fd9113638e58b47ce0a392687c414b-V.jpg
IMG-4260f348b05996d623e01acbcc421777-V.jpg
IMG-603b1f32863e8bda11f08ef5059585fd-V.jpg
IMG-ab66aa7cb45cea73762a91c1647b90a8-V.jpg
Общество
Фото прадастаўлена музеем
речицанефть.jpg
водители.jpg
0 Обсуждение Комментировать