Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Лоеўскія бібліятэкары імкнуцца зацікавіць чытачоў, прапаноўваюць новае, неардынарнае

3125 0 21:30 / 18.12.2020
Сапраўдная гульнявая батлейка з’явілася ў нашай бібліятэцы дзякуючы праекту «Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва». Каманда праекта зрабіла ўстаноўку батлеечнай скрыні і аформіла музейна-бібліятэчна-тэатральную прастору вакол яе. Фонам для батлейкі стала мастацкая карціна-карта рэгіёна «Дняпроўская ідылія». Так, з пачатку з’яўлення батлейкі тэатральныя сустрэчы ў бібліятэцы сталі адным з накірункаў нашай дзейнасці, а таксама і найважнейшым сродкам прыцягнення да чытання. Ажыўшая казка – гэта дзіўны свет творчасці. З дапамогай батлейкі наша бібліятэка ператварылася ў тэатр з цудоўнымі лялькамі для пастановак.

IMG_20191012_132537.jpg
Батлейка як форма работы прываблівае творчую моладзь. Фота прадастаўлена аўтарам

Батлейка дазваляе нам выйсці за межы звыклай працы і адкрыць для мясцовых жыхароў і гасцей Лоева разнастайнасць рэгіянальнай гісторыі культуры. Першыя паказы батлеечных спектакляў «Салдат ды чорт», «Цар Ірад» у выкананні бібліятэкараў мелі поспех у гледача. Талент і шчырасць самадзейных артыстаў, якія стаяць за шырмай, дапамаглі аднавіць сувязь часоў, далучыць гледачоў да беларускай культуры і духоўна-маральных каштоўнасцей.

Батлейка дапамагае напоўніць эмоцыямі любую бібліятэчную сустрэчу, робіць знаёмства з кнігай больш яркім і нефармальным. З дапамогай лялек працэс чытання ператвараецца ў яркі, святочны занятак.

Бібліятэкі заўсёды з’яўляліся важнымі сродкамі асветы, культуры і адукацыі 

Наш калектыў не баіцца эксперыментаў, шукае новыя формы, новых персанажаў, спрабуе зацікавіць і прыцягнуць увагу публікі. За гэты час мы асвоілі новыя пастаноўкі: «Лекар і паненка», «Воўк, Змітрок, кабыла і баран». Для кожнай інтэрмедыі выраблены новыя лялькі. 

Батлейка і ёсць цуд, асаблівы і непадобны да іншых тэатраў, цуд, які заслугоўвае таго, каб яго ведалі і любілі, цуд, які дорыць нам дабро і яднанне.
Общество
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg


морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
gsp_maket_434x764px Гомельская правда.jpg