Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У вёсцы Косетаў і аграгарадку Ліпаў Калінкавіцкага раёна сёння згадваюць знакамітага земляка Уладзіміра Алісейку

2808 0 19:25 / 23.02.2021
Герой Савецкага Саюза, што атрымаў высокую ўзнагароду за фарсіраванне Дняпра каля Кіева, 100 гадоў назад нарадзіўся ў Беларусі. 

images.jpg
Землякі памятаюць Героя такім. Фота з інтэрнэту

Сялянская сям’я была шматдзетная, у баць­коў шасцёра дзяцей. Валодзя скончыў няпоўную сярэднюю школу, потым тры курсы рабфака ў Мазыры. Марыў стаць механікам, прываблівала тэхніка, асабліва, калі пабачыў упершыню ў сваім калгасе трактар. У верасні 1940 года хлопца прызвалі ў Чырвоную армію. Служыў у 42-м асобным сапёрным батальёне. 

У складзе 136-й стралковай дывізіі ў дзеючай арміі, на Варонежскім фронце. Пасля Курскай бітвы ўдзельнічаў у вызваленні Палтаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны...

У першы дзень кастрычніка 1943-га яго ўзвод у ліку першых пераправіўся на правы бераг Дняпра паўднёвей Кіева. На працягу двух дзён пад пастаянным агнём гітлераўцаў воіны Алісейкі ажыццяўлялі пераправу падраздзяленняў. 3 кастрычніка, пры адбіцці контратакі, наш зямляк быў цяжка паранены. За мужнасць пры фарсіраванні Дняпра і захопе Казацкага вострава (зараз ён у межах Кіева) амаль адна за другой былі ўзнагароды: вераснёўскі медаль «За баявыя заслугі», кастрычніцкі ордэн Чырвонай Зоркі. 10 студзеня 1944 года быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Уладзіміру Цітавічу Алісейку высокага звання Героя Савецкага Саюза. За Дняпро! 

Лейтэнант Алісейка, будучы парторгам 42-га асобнага сапёрнага батальёна 136-й стралковай дывізіі ў складзе 70-й арміі, вызваляў польскія гарады Модлін, Тарунь, Гданьск, удзельнічаў у Берлінскай наступальнай аперацыі. 10 мая 1945 года да ўсіх узнагарод нашага земляка далучыўся ордэн Айчыннай вайны II ступені.

У 60-я гады мінулага стагоддзя Уладзімір Цітавіч прыязджаў тады яшчэ ў старую школу ў Ліпаве, сустракаўся з юнымі землякамі, педагогамі. Вось што мне згадала пра Героя ўдзельніца той сустрэчы, ветэран педагагічнай працы з 53-гадовым стажам Марыя Курыленка.

– Тады я была старшай піянерважатай. Гэта быў пачатак маёй работы, і, безумоўна, цікавасць да пошукавай дзейнасці прыйшла значна пазней, калі стала працаваць гісторыкам, – падзялілася Марыя Мікалаеўна. – Уладзімір Цітавіч, як і большасць з таго пакалення франтавікоў, быў не шматслоўным. На той адзінай сустрэчы яму павязалі піянерскі гальштук. Герой расказваў пра самае хвалюючае – фарсіраванне Дняпра каля Кіева і ўтрыманне плацдарма. Растлумачваў дзецям, наколькі важным праціўнік лічыў утрыманне Усходняга вала... Пазней я арганізавала ў Ліпаве гурток юных краязнаўцаў, мы заняліся пошукавай работай. Узялі адрасы ў Калінкавіцкім райваенкамаце, дзесьці 170 сем’яў удзельнікаў Вялікай Айчыннай, нашых землякоў, адшукалі. Вялі актыўную перапіску. Былі сустрэчы і з партызанамі, падпольшчыкамі, іх роднымі. Атрымалі ў дарунак шэраг асабістых рэчаў і ад Уладзіміра Цітавіча Алісейкі: фуражку, рэмень, фота з сямейнага альбома. Дасылаў Герой і віншавальныя паштоўкі да Дня Перамогі, іншых святаў. Гэта захоўваецца ў школьным музеі.

У пасляваенны час ветэран, як вядома, жыў і служыў у расійскім горадзе Краснадары, потым працаваў у «Расгалоўсельгаскамплекце». Дзень Перамогі быў для Уладзіміра Цітавіча самым дарагім святам, ён крочыў у калонах ветэранаў, займаўся патрыятычным выхаваннем моладзі. Яго сэрца перастала біцца 9 мая 1981 года.

На доме № 49 па вуліцы Міру ў Красна­дары, дзе жыў наш зямляк, устаноўлена мемарыяльная дошка. 100-годдзе з дня нараджэння Героя – падстава для таго, каб беларусам і расіянам зноў звярнуцца да біяграфіі гэтай асобы: для Уладзіміра Алісейкі абедзве краіны былі роднымі.
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать