Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



У райцэнтры Лоеў у гэтыя спякотныя дні бачны ўсе прыкметы прыцягнення Дняпра

3657 0 01:10 / 19.06.2021
Спяшаюць і мясцовыя жыхары, і турысты на цэнтральны пляж, каб адкрыць купальны сезон, палюбавацца вольнаю плынню Дняпра і крыху падсмажыцца на жоўценькім пясочку.


На пляжы створаны ўмовы для купання з дзецьмі розных узростаў, выгараджаны адпаведныя загончыкі для малечы. І столькі яркіх эмоцый і пазітыву тут, што можна падпітацца добрым настроем на наступны працоўны дзень тым, хто яшчэ не ў водпуску.

Каля Алеі Герояў у цэнтры гарпасёлка заспела рабят са школьнага аздараўленчага лагера “Вясёлая краіна” з вёскі Сяўкі: прыехалі з педагогамі ў райцэнтр на экскурсію. 

Як расказала начальнік лагера Наталля Грыгор’ева, ён дзейнічае з пачатку чэрвеня і сабраў дзятву з малазабяспечаных, няпоўных і іншых сацыяльна менш абароненых сем’яў.

— 21 чэрвеня завяршаецца першая змена нашага дзённага лагера. Паспелі з рабятамі пакупацца, пабылі на экскурсіі у райаддзеле МЧС, прагуляліся па гарадскім парку, наведалі спартыўную пляцоўку— зазначыла Наталля Рыгораўна. А хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаліся навыперадкі падзяліцца сваімі ўражаннямі ад плавання ў Дняпры.

Школьныя аздараўленчыя лагеры дзейнічаюць у чэрвені і ў раённай гімназіі, СШ імя А. Казлова ў Лоеве і іншых населеных пунктах раёна.  

На здымках: дзеці з аздараўленчага лагера Сяўкоўскага дзіцячага сада-базавай школы, лоеўскія школьнікі і гімназісты таксама хораша праводзяць вольны час

Фота аўтара і прадстаўлена раённым аддзелам адукацыі 











Общество
Домичстрой.jpg

Белявский.jpg
Отор.jpg
Белпродукт_сайт.jpg
морозовичи-агро10.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Домичстрой.jpg